Logo Polskiego Radia
Print

Пастаўкі газу з Расеі не заўсёды адпавядаюць нормам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.11.2017 14:09
У чэрвені цягам двух дзён нельга было пампаваць газ з Расеі.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

«Puls Biznesu» друкуе інтэрвію са старшынёй Польскай нафта-газавай кампаніі Пётрам Возьнякам. У размове закранаецца, між іншым, тэма паставак расейскага газу ў Польшчу. Палякі вядуць перамовы з Газпромам на тэму паніжэньня цаны за сыравіну. Зацягваецца рашэньне арбітражнага суду па гэтым пытаньні, паколькі нечакана захварэў адзін з арбітраў, якога вызначыў расейскі бок. Тым ня менш, Возьняк перакананы, што Польшча выйграе гэтую справу, паколькі ў яе жалезныя аргумэнты.

Старшыня кампаніі расказвае таксама пра тое, як у чэрвені гэтага году расейскі газ паступаў цягам некалькіх дзён у Польшчу ў такім дрэнным тэхнічным стане, што палякам прыйшлося адмовіцца ад яго прыняцьця. Сыравіна ўтрымлівала надта шмат вады, а польская сыстэма не магла яе прыняць па тэхнічных прычынах, бо няма магчымасьці асушыць газ пасьля паступленьня. У 90-ыя гады, калі будаваўся Ямалскі газаправод, расейскі бок не згадзіўся збудаваць сушыльні газу. На шчасьце, у чэрвені ў Польшчы стаяла гарачае надвор’е, запатрабаванасьць на газ была невялікай, таму мала хто заўважыў перапынак у пастаўках, які працягваўся два дні.

Чаму газ утрымліваў зашмат вільгаці? Польская кампанія задала гэтае пытаньне Газпрому, але не дачакалася адказу. Самае цікавае аднак тое, што ў Нямеччыне ёсьць сушыльня газу на Ямальскім газаправодзе, адразу за мяжой з Польшчай. Гэта азначае, што вадзяністы газ прайшоў праз Польшчу, якая не магла яго пампаваць з сыстэмы, а немцы спакойна маглі яго прыняць.

Puls Biznesu/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт