Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад хоча абмежаваць продаж алькаголю ноччу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.11.2017 11:29
Гэта больш за ўсіх закране кругласутачныя алькагольныя крамы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Rzeczpospolita: Польскі ўрад мае ідэю, як паўплываць на цьвярозасьць у народзе. Ёсьць пляны абмежаваньня піцьця алькаголю ў публічных месцах, а таксама абмежаваньня продажу алькаголю ноччу. Больш за ўсіх наступствы адчуюць кругласутачныя крамы.
Абедзьве ідэі паявіліся пры нагодзе навэлізацыі закону аб выхаваньні ў цьвярозасьці, над якой працуе партыя «Права і справядлівасьць». Партыя хацела б з 1 студзеня 2018 году забараніць піцьцё алькаголю ў публічных месцах, з выключэньнем спэцыяльна прызначаных месцаў.
Пра якія публічныя месцы ідзе гаворка? Напрыклад, ваколіцы школ і касьцёлаў з увагі на іх характар, таксама тэрыторыя вакол рэк і мастоў, пляжы ці берагі азёраў, асабліва папулярныя летам. Акрамя таго мясцовыя ўлады павінны былі б акрэсьліваць максымальную колькасьць месцаў продажу алькаголю і абмежаваць яго продаж паміж 22 і 6 гадзінай раніцы. Гэта больш за ўсіх закране кругласутачныя алькагольныя крамы. Паводле мясцовых улад, гэта добрая ідэя.
Віцэ-мэр гораду Забжэ Кшыштаф Левандоўскі: – Гэта праўда, што пунктаў начнога гандлю ў нас зашмат. Законы, якія дадуць магчымасьць абмежаваць іх колькасьць, гэта крок у правільным напрамку.
Незадаволенымі будуць вытворцы алькаголю, бо новыя закону нэгатыўны паўплываюць на іх бізнэс.
Паводле САЗ, у 2015 годзе ў сярэднім адзін паляк выпіў 11,5 літраў алькаголю.

Rzeczpospolita: Польскі ўрад мае ідэю, як паўплываць на цьвярозасьць у народзе. Ёсьць пляны абмежаваньня піцьця алькаголю ў публічных месцах, а таксама абмежаваньня продажу алькаголю ноччу. Больш за ўсіх наступствы адчуюць кругласутачныя крамы.

Абедзьве ідэі паявіліся пры нагодзе навэлізацыі закону аб выхаваньні ў цьвярозасьці, над якой працуе партыя «Права і справядлівасьць». Партыя хацела б з 1 студзеня 2018 году забараніць піцьцё алькаголю ў публічных месцах, з выключэньнем спэцыяльна прызначаных месцаў.

Пра якія публічныя месцы ідзе гаворка? Напрыклад, ваколіцы школ і касьцёлаў з увагі на іх характар, таксама тэрыторыя вакол рэк і мастоў, пляжы ці берагі азёраў, асабліва папулярныя летам. Акрамя таго мясцовыя ўлады павінны былі б акрэсьліваць максымальную колькасьць месцаў продажу алькаголю і абмежаваць яго продаж паміж 22 і 6 гадзінай раніцы. Гэта больш за ўсіх закране кругласутачныя алькагольныя крамы. Паводле мясцовых улад, гэта добрая ідэя.

Віцэ-мэр гораду Забжэ Кшыштаф Левандоўскі: – Гэта праўда, што пунктаў начнога гандлю ў нас зашмат. Законы, якія дадуць магчымасьць абмежаваць іх колькасьць, гэта крок у правільным напрамку.

Незадаволенымі будуць вытворцы алькаголю, бо новыя закону нэгатыўны паўплываюць на іх бізнэс.Паводле САЗ, у 2015 годзе ў сярэднім адзін паляк выпіў 11,5 літраў алькаголю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт