Logo Polskiego Radia
Print

Урад: Размнажайцеся, калі ласка, як трусы!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.11.2017 15:30
Мовазнаўца: Гэта жахлівая ідэя, паколькі асацыяцыя з трусамі адназначна адмоўная.
www.pixabay.com/2storczyk/CC0 Creative Commons

У польскіх СМІ паявіліся відэаролікі, якія заахвочваюць размнажацца. У літаральным сэнсе, паколькі галоўныя героі ў іх – трусы. «Калі хочаш мець дзяцей, бяры з нас прыклад, – гаворыць трус у рэкляме. – Мы шмат рухаемся, карысна харчуемся, не хвалюемся». Тэму апісвае «Dziennik Gazeta Prawna».

Рэклямная кампанія, за якую заплаціла Міністэрства аховы здароўя, каштавала 2,7 млн. злотых. Яна ўжо выклікала нэгатыўныя эмоцыі. «Гэта жахлівая ідэя, паколькі асацыяцыя з трусамі адназначна адмоўная», – кажа прафэсар мовазнаўства Ежы Бральчык. – Трус насамрэч зьяўляецца мілай істотай, але баязьлівай. А яго здольнасьць размнажацца не зьяўляецца аб’ектам паважаньня. У мужчын такі прыклад наадварот адаб’е ахову заводзіць дзяцей, а ў жанчын трус можа выклікаць асацыяцыі з трусікам Плейбоя».

Аўтары кампаніі тлумачаць, што мэтай было паказаць людзям магчымасьць самім вырашаць пра сваю плоднасьць, маўляў, ад стылю жыцьця залежыць, ці яны змогуць нарадзіць дзіця. Аўтары шукалі зьвера, якія выклікаў бы станоўчыя эмоцыі, і вырашылі выбраць труса. На думку Якуба Кубіцкага з кампаніі Propeller, якая падрыхтавала ролік, ён сапраўды можа выклікаць розныя эмоцыі, але калі людзі пачнуць размаўляць пра плоднасьць, гэта ўжо добра, паколькі сэксуальнасьць зьяўляецца ў Польшчы тэмай-табу.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт