Logo Polskiego Radia
Print

Як Расея ладзіць дэзінфармацыю ў заходніх краінах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.11.2017 13:56
Галоўны інструмэнт – фарматаваньне ўспрыняцьця на Захадзе вядучых палітыкаў, зьяваў ці тэмаў.
pixabay.com

«Фарматаваньне» – так гучыць слова-ключ кнігі пад загалоўкам «Дэзінфармацыя» аўтарства былога кіраўніка румынскай разьведкі Міхаіла Ёна Пацэпы. Твор быў выдадзены ў 2013 годзе. Пацэпа, які ў 70-ыя зьбег у ЗША, апісвае, як Савецкі Саюз, а цяпер Расея вядзе дывэрсійную дзейнасьць супраць краін Захаду. Інфармацыя на сайце «Niezalezna.pl».

Галоўны інструмэнт – менавіта фарматаваньне ўспрыняцьця на Захадзе вядучых палітыкаў, зьяваў ці тэмаў. Мэта – адцягнуць увагу ад расейскіх сьлядоў катастрофы на Гібральтары, у якой загінуў польскі генэрал Уладзіслаў Сікорскі, паказаць папу рымскага П’юса ХІІ як чалавека, які быццам бы падтрымліваў Гітлера ці пераканаць амэрыканцаў, што за тэрактам 11 верасьня 2011 або забойствам Кенэдзі стаяць амэрыканскія спэцслужбы. Гэта толькі некалькі прыкладаў.

Катастрофа, у якой загінуў Сікорскі, да нашых часоў застаецца таямніцай. Многія лічаць, што прычыніліся да яе брытанскія спэцслужбы. У распаўсюдзе такога меркаваньня памагла тэатральная п’еса «Жаўнеры» нямецкага пісьменьніка Рольфа Хоххута (Rolf Hochhuth). Гэты ж чалавек напісаў кніжку «Намесьнік», у якой прысутнічае тэма папы рымскага, які быццам бы падтрымліваў генацыд габрэяў у часы вайны. Па словах Пацэпы, п’еса на самой справе была напісана ў КДБ у рамках акцыі дэзінфармацыі, а яе распаўсюдам у краінах Захаду займаліся агенты савецкай разьведкі. На думку Пацэпы, такія ж мэханізмы дазволілі дабіцца падтрымкі ісламскага тэрарызму ў асяродзьдзі эўрапейскіх левых сілаў. Гэта давяло да самага вялікага дасягненьня расейскай прапаганды – палітычнага дысанансу паміж Эўропай і ЗША.

Пацэпа піша, што сьмяротны прысуд, які выдалі на яго колішнія румынскія ўлады, фармальна адменены, але прысуды па справах іншых уцекачоў усё яшчэ ў сіле. Так адбываецца таму, што прадстаўнікі вышэйшых уладаў румынскага правасудзьдзя – гэта галоўным чынам камуністычныя судзьдзі або афіцэры бясьпекі Чаўшэску, якія не адабраюць прысутнасьці сваёй краіны ў NATO. У Польшчы такі погляд гучыць знаёма.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт