Logo Polskiego Radia
Print

Дацкае пекла польскіх гастарбайтэраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2017 14:01
Дацкі гаспадар называў іх „польскімі сьвіньнямі”, а на канец ня выплаціў работнікам усяго заробку.
Эўрапейская норка.Эўрапейская норка.Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дацкае пекла польскіх гастарбайтэраў
Дацкі гаспадар называў іх „польскімі сьвіньнямі”, а на канец ня выплаціў работнікам усяго заробку.
Пра трагічныя ўмовы працы групы палякаў, якія адправіліся ў Данію на працу пры вакцынацыі норак на тамашніх фэрмах, паведамляе сайт money.pl.
Палякі працавалі па больш за 10 гадзін у дзень, павінны былі мыцца ў сьвінабойні, дацкі гаспадар называў іх „польскімі сьвіньнямі”, а на канец ня выплаціў работнікам увесь заробак.
Працу ў Даніі група палякаў пачала ў пачатку ліпеня. Занятак меў быць сэзонны й добра платны. Праца пачыналася кожны дзень у 7 гадзін раніцы ўсяго пасьля некалькіх гадзін сну й доўжыўся 12-16 гадзін у суткі. На працягу адной гадзіны кожны рабочы вакцынаваў каля 300 норкаў.
„Праца выглядала, так: ты выцягваеш норку з клеткі, робіш укол і хутка пускаей яе назад у клету, затым ты рухаешся на адзік крок у бок да наступнай клеткі й усё паўтараецца. Самыя горшыя былі маці з малымі, якія змагаліся як за жыцьцё, кусалі”, - расказваў адзін з польскіх рабочых.
Першапачаткова гаспадары здаваліся прыемнымі, але неўзабаве высьветлілася, што ўмовы працы аказаліся горшыя, чым абяцаныя. Гастарбайтэры былі прымушаныя спаць у цесным аўтобусе, які быў ператвораны ў спальню. У адказ на пратэсты гаспадар пагражаў, што яны ў любы момант могуць вярнуцца ў Польшчу, але спачатку павінны вярнуць кошт курсу па вакцынацыі норак. Пазьней было толькі горш.
„Кожны дзень рабочых разбуджалі крыкам. Я не ў стане падлічыць, колькі разоў я чуў, што мы „польскія сьвіньні”, - расказвае адзін з палякаў.
У апошні дзень гаспадар загадаў рабочым памыцца ў сьвінабойні. У адказ на пратэсты, палякаў вывезьлі на вакзал і не заплацілі ўсяго заробку.
Польскія рабочыя беспасьпяхова спрабавалі зьвярнуцца па дапамогу ў дацкую паліцыі й прафсаюзы. Цяпер справу агучылі тамтэйшыя СМІ, паведамляе сайт money.pl.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт