Logo Polskiego Radia
Print

«Калі б не праграма 500 плюс, то з Польшчы зьехала б нават 1 млн. чалавек»

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.11.2017 15:04
Эканамічнае разьвіцьцё дазваляе затрымаць людзей, якія былі б прымушаныя зьехаць за мяжу.
На здымку Матэвуш МаравецкіНа здымку Матэвуш МаравецкіPhoto: PAP/Paweł Supernak

Інтэрнэт-выданьне «Niezalezna.pl» прыводзіць выказваньні міністра разьвіцьця і фінансаў Матэвуша Маравецкага, які падсумаваў два гады працы свайго міністэрства. На думку Маравецкага, эканамічнае разьвіцьцё дазваляе затрымаць у Польшчы людзей, якія ў іншых умовах былі б прымушаныя зьехаць за мяжу. Таксама сацыяльныя праграмы затрымліваюць палякаў на Айчыне. «Калі б не праграма дапамогі на дзяцей 500 плюс, то з краіны зьехала б нават 1 млн. чалавек», – заявіў міністар.

Маравецкі нагадаў, што за 8 гадоў кіраваньня Польшчай кааліцыі «Грамадзянская плятформа – Польская сялянская партыя» было прымушана іміграваць 2 млн. людзей. Гэта асобы, якія шукалі за мяжой лепшай працы. «Тое, што мы зрабілі ў сацыяльнай палітыцы, было фундамэнтальна, каб паправіць ранейшыя дзяржаўныя памылкі».

Віцэ-прэм’ер казаў таксама пра эканоміку, на колькі важныя для яе інавацыйнасьць, інвэстыцыі ды экспарт, а таксама рэіндустрыялізацыю, якая зьяўляецца фантастычным рухавіком на будучыню. А ў дзяржаўным бюджэце павінны быць лішкі фінансавых сродкаў, а не дэфіцыт. Маравецкі зьвяртаў увагу таксама на падзеньне паказчыка беспрацоўя, якое было вялікай праблемай яшчэ ня так даўно. Цяпер жа пачынае не хапаць працоўных рук у эканоміцы. Урад зьвяртае вялікую ўвагу на разьвіцьцё малых мясцовасьцяў, каб ня толькі ў вялікіх гарадах можна было знайсьці добрую працу. І таму кіруючыя сілы павышаюць мінімальную зарплату.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт