Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца сьледзтва па справе сьмерці ўкраінскіх палітолягаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.11.2017 15:09
Сьледчыя не выключаюць, што ДТЗ было справакавана кіроўцам грузавіка.
Месца здарэньня і разьбітая машына, на якой ехалі палітолягіМесца здарэньня і разьбітая машына, на якой ехалі палітолягіФота: Антон Герашчанка via Facebook

Таямнічая сьмерць палітолягаў – чытаем у выданьні «Rzeczpospolita». Украінскія палітолягі Аляксандар Маслак, Аляксей Курынной, Аляксандар Ніканораў, Сяргей Папоў, а таксама Ўладзімір Карагяўр, які вёў машыну, загінулі раніцай 6 верасьня ў Ровенскай вобласьці ў выніку сутыкненьня іх аўтамабіля з грузавіком-лесавозам. Адмыслоўцы вярталіся з Варшавы ў Кіеў.

Кіроўца грузавіка казаў у судзе, што ў яго не было магчымасьці пазьбегнуць сутыкненьня, але, на думку суду, ён мог мэтанакіравана давесьці да ДТЗ. Такая вэрсія бярэцца пад увагу ў сьледзтве. Перад аварыяй кіроўца размаўляў па тэлефоне з асобай, якая магла быць заказчыкам.

Палітолягі вярталіся з навуковай канфэрэнцыі пад назваю «Стратэгія супрацоўніцтва дзяржаў трох мораў ва ўмовах гібрыднай вайны». Па словах Лукаша Ясіны, які быў удзельнікам форуму, загінулыя ўкраінцы былі вельмі цікавымі людзьмі. Напрыклад, Маслак, гісторык і філёзаф па адукацыі, мог бы адыграць вельмі пазытыўную ролю ў польска-украінскіх адносінах. Ён быў крытычна настроены як да аднаго, так і да другога боку, а такіх людзей сёньня няшмат.

У сваю чаргу Папоў быў ня толькі спэцыялістам па дэцэнтралізацыі, але таксама былым намесьнікам кіраўніка данецкай ваенна-грамадзянскай адміністрацыі. Дзейнасьць Папова на ўсходзе Ўкраіны магла быць адной з прычын забойства, калі гэта сапраўды было забойства. Меркаваньнем вайсковага аналітыка Аляксея Арэстовіча, вайна на Данбасе выклікала рэзкі рост злачыннасьці ва Ўкраіне. Амаль кожны тыдзень нехта гіне ў таямнічых абставінах. Пераважна прычынай зьяўляюцца грошы, але здараецца, што ўкраінскіх крымінальнікаў выкарыстоўваюць расейскія службы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт