Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік польскага МЗС: Польскія інтарэсы ў першай чарговасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2017 15:53
Вітальд Вашчыкоўскі: У мінулым польская замежная палітыка пазьбягала канфрантацыі й станавілася слабой.
Kіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі. Kіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі. PAP/Paweł Supernak

Кіраўнік польскага МЗС: Польскія інтарэсы ў першай чарговасьці
Вітальд Вашчыкоўскі: У мінулым польская замежная палітыка пазьбягала канфрантацыі й станавілася слабой.
„Нашу замежную палітыку мы праводзім паводле прынцыпу: „Галоўнае - польскія інтарэсы”, - кажа ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” кіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі. Паводле яго, коштам гэткай палітыкі зьяўляюцца фолы моцных гульцоў і падтрымка, якую камандзе супернікаў аказвае частка польскіх палітыкаў.
Паводле Вітальда Вашчыкоўскага, да гэтай пары ў Польшчы „пераважала стаўленьне, што іншыя краіны могуць гаварыць пра свае пазыцыі, а мы павінны маўчаць і падтрымліваць пазыцыю мацнейшых. Як бы мы былі менш каштоўнай краінай.
Тым часам абарона сваіх уласных інтарэсаў адбываецца ў атмасфэры ціску, які павінен прымусіць суперніка саступіць. Важны дыялёг роўных партнэраў, а ня тое, што адзін другога пагладзіць на сьпіне. „Гэта ведаюць усе краіны, якія выразна вызначылі свае інтарэсы й іх абараняюць”, - дадаў Вашчыкоўскі.
Паводле яго, польская палітыка апошніх гадоў пазьбягала канфрантацыі і ў выніку станавілася слабейшай.
„Новае стаўленьне да зьнешняй палітыкі зыходзіць з рэальнай сытуацыі ў Эўропе й сьвеце. Трэба сачыць за падзеямі, якія адбываюцца ў любой частцы зямнога шару й аналізаваць суправаджаючыя іх зьмены”,- лічыць міністар.
Паводле яго, замежная палітыка Польшчы ставіць перад сабой чатыры мэты.
„Першая мэта: зьмена й стварэньне новых фарматаў супрацоўніцтва, якія будуць падтрымліваць польскія індывідуальныя й рэгіянальныя інтарэсы ў ЭЗ. Так, каб Усход ЭЗ, як нядаўна казаў кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер, быў таксама моцны, як Захад.
Другая мэта – гэта дзеяньні па забесьпячэньні бясьпекі Польшчы й рэгіёну, у тым ліку павелічэньне прысутнасьці й заангажаваньне ў ахову нашых межаў з боку NATO й ЗША. Трэцяя мэта – гэта рэалізацыя польскіх інтарэсаў у Эўропе і ў сьвеце. У тым ліку актыўнасьць у двухбаковых адносінах і клопат пра палякаў і польскую грамаду ў сьвеце.
Чацьвёртая мэта - гэта будаваньне эканамічнай сілы Польшчы. Прасоўваньне польскага бізнэсу за мяжой , а таксама абарона нашых эканамічных інтарэсаў й дапамога айчынным кампаніям у выхадзе на замежныя рынкі”, - падсумаваў кіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі ў размове з газэтай „Rzeczpospolita”.
аз

„Нашу замежную палітыку мы праводзім паводле прынцыпу: „Галоўнае - польскія інтарэсы”, - кажа ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” кіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі. Паводле яго, коштам гэткай палітыкі зьяўляюцца фолы моцных гульцоў і падтрымка, якую камандзе супернікаў аказвае частка польскіх палітыкаў.

Паводле Вітальда Вашчыкоўскага, да гэтай пары ў Польшчы „пераважала стаўленьне, што іншыя краіны могуць гаварыць пра свае пазыцыі, а мы павінны маўчаць і падтрымліваць пазыцыю мацнейшых. Як бы мы былі менш каштоўнай краінай.

Тым часам абарона сваіх уласных інтарэсаў адбываецца ў атмасфэры ціску, які павінен прымусіць суперніка саступіць. Важны дыялёг роўных партнэраў, а ня тое, што адзін другога пагладзіць на сьпіне. „Гэта ведаюць усе краіны, якія выразна вызначылі свае інтарэсы й іх абараняюць”, - дадаў Вашчыкоўскі.

Паводле яго, польская палітыка апошніх гадоў пазьбягала канфрантацыі і ў выніку станавілася слабейшай.

„Новае стаўленьне да зьнешняй палітыкі зыходзіць з рэальнай сытуацыі ў Эўропе й сьвеце. Трэба сачыць за падзеямі, якія адбываюцца ў любой частцы зямнога шару й аналізаваць суправаджаючыя іх зьмены”,- лічыць міністар.

Паводле яго, замежная палітыка Польшчы ставіць перад сабой чатыры мэты.

„Першая мэта: зьмена й стварэньне новых фарматаў супрацоўніцтва, якія будуць падтрымліваць польскія індывідуальныя й рэгіянальныя інтарэсы ў ЭЗ. Так, каб Усход ЭЗ, як нядаўна казаў кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер, быў таксама моцны, як Захад. Другая мэта – гэта дзеяньні па забесьпячэньні бясьпекі Польшчы й рэгіёну, у тым ліку павелічэньне прысутнасьці й заангажаваньне ў ахову нашых межаў з боку NATO й ЗША. Трэцяя мэта – гэта рэалізацыя польскіх інтарэсаў у Эўропе і ў сьвеце. У тым ліку актыўнасьць у двухбаковых адносінах і клопат пра палякаў і польскую грамаду ў сьвеце. Чацьвёртая мэта - гэта будаваньне эканамічнай сілы Польшчы. Прасоўваньне польскага бізнэсу за мяжой , а таксама абарона нашых эканамічных інтарэсаў й дапамога айчынным кампаніям у выхадзе на замежныя рынкі”, - падсумаваў кіраўнік польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі ў размове з газэтай „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт