Logo Polskiego Radia
Print

"Барбара Радзівіл была такой нуднай, што аж з душы верне"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.11.2017 17:19
Анна Бжазіньска, гісторык і пісьменьніца прысьвяціла ёй толькі некалькі радкоў у «Дочкі Вавэля»
крыніца: www.tramwajnr4.pl

Анна Бжазіньска, гісторык і пісьменьніца напісала кніжку-бэстсэлер «Дочкі Вавэля». З аўтаркай гутарыць тыднёвік «Newsweek».

«Раман Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл разбурыў дынастыю Ягелёнаў! Шляхта абуралася. Кароль мусіў даваць прыклад маральнасьці, а ён узяў на жонку літоўскую любоўніцу, не паклапаціўшыся, ці гэта будзе карысна для Рэч Паспалітай», – кажа Бжэзіньска.

Аўтарка зазначае, што выбар Жыгімонта Аўгуста быў шкодны й зьнішчальны для дзяржавы і, паводле яе, шляхта правільна выступіла супраць гэтага шлюбу. Шляхта не магла дараваць, што ён узяў за жонку любоўніцу, бо якія з гэтага шлюбу будуць дзеці? Якая карысьць дзяржаве? Кароль мае прывілеі, але мае таксама абавязкі, – тлумачыла шляхта. Вавэль не прыняў Барбары Радзівіл, а Бона выехала з замка разам з дочкамі, каб зь ёю не сустрэцца. Нагадаем, што Жыгімонт Аўгуст быў найбольш любімым дзіцём Боны Сфорцы.

Анна Бжазіньска пратэстуе супраць слоў, што агонія Ягелёнаў стала вынікам рамантычнага каханьня. «Рамантычнае каханьне абапіраецца на містычную блізкасьць душаў. А я ведаю ўсе лісты Барбары Радзівіл – гэтая жанчына была такой нуднай, што аж з душы верне», – кажа пісьменьніца. «Кароль шукаў такой нуднай жанчыны? Гэта магло быць чыста эратычнае захапленьне, і шляхта гэта так успрымала» – расказала тыднёвіку «Newsweek» Анна Бжазіньска, аўтарка кніжкі «Дочкі Вавэля».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт