Logo Polskiego Radia
Print

Закон «аб замежных агентах» зачысьціў Трэці сэктар

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.11.2017 15:50
  • Закон аб замежных агентах.mp3
Гэта прывяло да ліквідацыі шматлікіх няўрадавых арганізацый у Расеі.
Foto: pixabay.com/CC0

У 2012 годзе ў Расеі быў прыняты закон, які абавязваў рэгістравацца ў якасьці «замежнага агента» НДА, якія атрымоўвалі фінансавую дапамогу з-за мяжы.

З 2014-га года расейскія ўлады пачалі актыўна дамагацца таго, каб арганізацыі рэгістраваліся ў статусе «агентаў». За адсутнасьць рэгістрацыі арганізацыі атрымоўвалі штрафы ды адміністрацыйныя спагнаньні. У выніку за апошнія 2 гады ў Расеі зьявіліся рэгіёны, дзе не засталося няўрадавых праваабарончых арганізацый. Моцна скарацілася колькасьць экалягічных ды навуковых арганізацый. Больш за 60 скаргаў на Расею НДА падалі ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Яны дамагаюцца, каб суд прызнаў закон не адпавядаючым Канвэнцыі па правах чалавека. Пасьля чаго яны плянуюць дамагацца ягонай адмены ў Расеі. Пакуль, статус «замежнага агента» – гэта як таўро для расейскіх НДА.

Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю палітоляга Паўла Усава.

Слухайце гукавы файл

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт