Logo Polskiego Radia
Print

Польскіх габрэяў непакояць антысэміцкія інцыдэнты ў краіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2017 15:53
Гэтае пытаньне галоўны рабін Польшчы абмеркаваў зь лідарам кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскіх габрэяў непакояць антысэміцкія інцыдэнты ў краіне
Гэтае пытаньне галоўны рабін Польшчы абмеркаваў зь лідарам кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
„Мы паведамілі Яраславу Качыньскаму пра тое, што мы вельмі нэгатыўна ўспрынялі апошні Марш Незалежнасьці”, - распавёў галоўны рабін Польшчы Майкл Шудрых (Michael Schudrich) ў інтэрвію выданьню „Gazeta Wyborcza” пра сваю сустрэчу зь лідарам кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраславам Качыньскім.
Кіраўнік ПіС сустрэўся з Шудрыхам у мінулую пятніцу, але пра гэта стала вядома толькі ўчора.
Паводле галоўнага рабіна Польшчы, размова датычыла як апошняга Маршу Незалежнасьці ў Варшаве, на якім зьявіліся антысэміцкія лёзунгі, так і пра агульную сытуацыю габрэяў у Польшчы.
„Мы гаварылі ня толькі пра шэсьце, але таксама пра званкі, якія паступаюць у габрэйскія суполкі. Ён (Качыньскі - рэд.) быў у шоку. Да нас тэлефануюць людзі й кажуць, што для габрэяў няма месца ў Польшчы”, - кажа Шудрых. Ён дадаў, што паведаміў старшыні кіроўнай партыі, што паводле яго, у Польшчы ўзмацніліся антысэміцкія інцыдэнты.
„Старшыня Качыньскі сказаў, што валодае інфармацыяй, ён прадэманстраваў разуменьне, сказаў, што занепакоены. Паабяцаў, што дапаможа нам дамовіцца на сустрэчу зь міністрам Марыюшам Блашчакам (кіраўнік ведамства ўнутраных спраў й адміністрацыі Польшчы - рэд.)” – кажа прысутны на сустрэчы Леслаў Пішэўскі (Lesław Piszewski) з Саюза габрэйскіх рэлігійных суполак. Паводле яго, Яраслаў Качыньскі таксама паабяцаў дапамогу ў рэканструкцыі занядбаных габрэйскія могілак у Калішы (Kalisz).
Шудрых і Пішэўскі таксама пазытыўна ацанілі польска-ізраільскія палітычныя адносіны.
Паводле Леслава Пішэўскага, сустрэча адбылася па просьбе Саюза габрэйскіх рэлігійных суполак у Польшчы, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт