Logo Polskiego Radia
Print

Газавы кантракт з ЗША - гістарычны момант для Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.11.2017 15:30
  • амэрыканскі газ.mp3
Гэта першая сярэднетэрміновая дамова на пастаўку амэрыканскага газу ў Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча будзе купляць звадкаваны газ з ЗША, які будзе пастаўляцца марскім шляхам у газапорт у Сьвінавуйсьці. Першая пастаўка чакаецца ў наступным годзе. Польскія ўлады называюць польска-амэрыканскі кантракт беспрэцэдэнтным і гістарычным.
У Вашынгтоне Польская нафта-газавая кампанія PGNiG падпісала пяцігадовы кантракт з амэрыканскай фірмай Centrica LNG на пастаўкі сыравіны. Гэта першая сярэднетэрміновая дамова на пастаўку амэрыканскага газу ў Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу.
Кантракт падпісаны на пяць гадоў, цана газу не называецца, не паведамляецца таксама аб’ём купленай сыравіны. Вядома толькі, што ў рамках кантракту ў Польшчу прыбудзе дзевяць газавозаў. Міністар энэргіі Кшыштаф Тхужэўскі адзначыў, што вельмі істотным зьяўляецца зьяўленьне новага шляху для паставак газу ў польскія газапорты. Міністар запэўніў, што дзякуючы дамове Польшча апынулася бліжэй да энэргетычнай бясьпекі.
К. Тхужэўскі: У нас запэўненая энэргетычная бясьпека, калі гаворка ідзе пра электраэнэргію і пастаўкі нафты і газу. Нафтапорт і газапорт даюць нам вялікае пачуцьцё бясьпекі. Альтэрнатыўныя пастаўкі даюць нам добрыя шанцы на будучыню. Міністэрства энэргіі цяпер робіць усё для таго, каб кожнай энэргетычнай сыравіны было на столькі шмат, каб адказаць на выклікі гаспадарчага разьвіцьця Польшчы.
«Кантракт з амэрыканцамі зьяўляецца беспрэцэдэнтным», – гаворыць у размове з парталам wpolityce.pl міністар канцылярыі Рады міністраў Польшчы Пётр Наімскі. «Вытворцы і пастаўшчыкі, а таксама амэрыканскі фінансавы рынак прызвычаеныя выкарыстоўваць уласныя стандарты. І з гэтага пункту гледжаньня гэты кантракт зьяўляецца беспрэцэдэнтным. Ён будзе вызначаць ход далейшых размоваў, перамоваў, а таксама ўплываць на форму кантрактаў, якія будуць падпісвацца ў будучыні. І гэта на пастаўкі амэрыканскага звадкаванага газу ня толькі ў Польшчу, але таксама ў іншыя краіны Эўропы. Таму мы лічым, што гэта гістарычны кантракт», – зазначае міністар Наімскі.
Віцэ-старшыня Польскай газа-нафтавай кампаніі Мацей Возьняк дадаў, што праўдападобна гэта першы з сэрыі такога тыпу кантрактаў.
М. Возьняк: Гаворка ідзе не пра кантракты канкрэтна з амэрыканцамі, не ў гэтым справа. Гэта могуць быць іншыя краіны. Але цягам бліжэйшых 1,5 году мы хочам збудаваць партфэль такога тыпу сярэднетэрміновых кантактаў на карысных рынкавых умовах. Магчыма гэта будуць пастаўкі з Амэрыкі, а магчыма з іншых напрамкаў.
Мацей Возьняк у эфіры польскага дзяржаўнага тэлебачаньня падкрэсьліў, што мала хто верыў у падпісаньне такога тыпу дамовы.
М. Возьняк: Да гэтага вельмі шмат гаварылася аб тым, што сярэднетэрміновыя ці доўгатэрміновыя дамовы паміж ЗША і пакупніком у Эўропе зьяўляюцца амаль нерэальнымі па прычыне цалкам іншых кантрактных стандартаў. Мы даказалі, што гэта ўсё ж магчыма.
Паводле польскіх уладаў, кантракт упісваецца ў стратэгію вызваленьня Польшчы і Цэнтральнай Эўропы ад манаполіі расейскага пастаўшчыка газу.
Бартламей Савіцкі з парталу biznesalert.pl нагадаў, што першая кароткатэрміновая пастаўка звадкаванага газу з ЗША адбылася ў чэрвені.
Б. Савіцкі: Пастаўка газу ў чэрвені была своеасаблівым тэставаньнем і ўстаноўкі, і самога працэсу, і самой зьдзелкі. Польшча вучыцца замаўляць і купляць на новым рынку. Тэрмінал звадкаванага газу ў Сьвінавуйсьці дапамог Польскай нафта-газавай кампаніі выйсьці на цалкам новы ўзровень гандлю газам. Гэта першая такога тыпу дамова ў гэтай частцы Эўропы. Вельмі важна, што тэрмінал у Сьвінавуйсьці зьяўляецца адным з навейшых у Эўропе. Галяндцы і бэльгійцы, якія маюць свае газавыя тэрміналы, маюць значна большы досьвед у пакупцы і продажы звадкаванага газу. Аднак гэта польская фірма стала лідарам у сярэднетэрміновых кантрактах. Ніводная іншая фірма не заключыла такі кантракт.
«Пры пяцігадовым кантракце 9 суднаў з звадкаваным газам не зьяўляюцца значнай колькасьцю ў пэрспэктыве патрэбнага Польшчы газу. Аднак гэта вызначае шлях і трэнд», – дадае міністар з канцылярыі прэм’ер-міністра Пётр Наімскі.
Выкарыстаньне газапорту ў Сьвінавуйсьці зьяўляецца гарманічным з рэалізацыяй інвэстыцыі Bаltic Pipe, які спалучыць Польшчу з нарвэскім шэльфам. «Толькі ў выніку працы гэтых двух аб’ектаў у Польшчы будзе сытуацыя, у якой з Поўначы можна будзе прыняць каля 16-17 мільярдаў кубамэтраў газу. Гэта наша мэта», – дадае міністар Наімскі.

Польшча будзе купляць звадкаваны газ з ЗША, які будзе пастаўляцца марскім шляхам у газапорт у Сьвінавуйсьці. Першая пастаўка чакаецца ў наступным годзе. Польскія ўлады называюць польска-амэрыканскі кантракт беспрэцэдэнтным і гістарычным.

У Вашынгтоне Польская нафта-газавая кампанія PGNiG падпісала пяцігадовы кантракт з амэрыканскай фірмай Centrica LNG на пастаўкі сыравіны. Гэта першая сярэднетэрміновая дамова на пастаўку амэрыканскага газу ў Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу.

Кантракт падпісаны на пяць гадоў, цана газу не называецца, не паведамляецца таксама аб’ём купленай сыравіны. Вядома толькі, што ў рамках кантракту ў Польшчу прыбудзе дзевяць газавозаў. Міністар энэргіі Кшыштаф Тхужэўскі адзначыў, што вельмі істотным зьяўляецца зьяўленьне новага шляху для паставак газу ў польскія газапорты. Міністар запэўніў, што дзякуючы дамове Польшча апынулася бліжэй да энэргетычнай бясьпекі.

К. Тхужэўскі: У нас запэўненая энэргетычная бясьпека, калі гаворка ідзе пра электраэнэргію і пастаўкі нафты і газу. Нафтапорт і газапорт даюць нам вялікае пачуцьцё бясьпекі. Альтэрнатыўныя пастаўкі даюць нам добрыя шанцы на будучыню. Міністэрства энэргіі цяпер робіць усё для таго, каб кожнай энэргетычнай сыравіны было на столькі шмат, каб адказаць на выклікі гаспадарчага разьвіцьця Польшчы.

«Кантракт з амэрыканцамі зьяўляецца беспрэцэдэнтным», – гаворыць у размове з парталам wpolityce.pl міністар канцылярыі Рады міністраў Польшчы Пётр Наімскі.

«Вытворцы і пастаўшчыкі, а таксама амэрыканскі фінансавы рынак прызвычаеныя выкарыстоўваць уласныя стандарты. І з гэтага пункту гледжаньня гэты кантракт зьяўляецца беспрэцэдэнтным. Ён будзе вызначаць ход далейшых размоваў, перамоваў, а таксама ўплываць на форму кантрактаў, якія будуць падпісвацца ў будучыні. І гэта на пастаўкі амэрыканскага звадкаванага газу ня толькі ў Польшчу, але таксама ў іншыя краіны Эўропы. Таму мы лічым, што гэта гістарычны кантракт», – зазначае міністар Наімскі.

Віцэ-старшыня Польскай газа-нафтавай кампаніі Мацей Возьняк дадаў, што праўдападобна гэта першы з сэрыі такога тыпу кантрактаў.

М. Возьняк: Гаворка ідзе не пра кантракты канкрэтна з амэрыканцамі, не ў гэтым справа. Гэта могуць быць іншыя краіны. Але цягам бліжэйшых 1,5 году мы хочам збудаваць партфэль такога тыпу сярэднетэрміновых кантактаў на карысных рынкавых умовах. Магчыма гэта будуць пастаўкі з Амэрыкі, а магчыма з іншых напрамкаў.

Мацей Возьняк у эфіры польскага дзяржаўнага тэлебачаньня падкрэсьліў, што мала хто верыў у падпісаньне такога тыпу дамовы.

М. Возьняк: Да гэтага вельмі шмат гаварылася аб тым, што сярэднетэрміновыя ці доўгатэрміновыя дамовы паміж ЗША і пакупніком у Эўропе зьяўляюцца амаль нерэальнымі па прычыне цалкам іншых кантрактных стандартаў. Мы даказалі, што гэта ўсё ж магчыма.

Паводле польскіх уладаў, кантракт упісваецца ў стратэгію вызваленьня Польшчы і Цэнтральнай Эўропы ад манаполіі расейскага пастаўшчыка газу.

Бартламей Савіцкі з парталу biznesalert.pl нагадаў, што першая кароткатэрміновая пастаўка звадкаванага газу з ЗША адбылася ў чэрвені.

Б. Савіцкі: Пастаўка газу ў чэрвені была своеасаблівым тэставаньнем і ўстаноўкі, і самога працэсу, і самой зьдзелкі. Польшча вучыцца замаўляць і купляць на новым рынку. Тэрмінал звадкаванага газу ў Сьвінавуйсьці дапамог Польскай нафта-газавай кампаніі выйсьці на цалкам новы ўзровень гандлю газам. Гэта першая такога тыпу дамова ў гэтай частцы Эўропы. Вельмі важна, што тэрмінал у Сьвінавуйсьці зьяўляецца адным з навейшых у Эўропе. Галяндцы і бэльгійцы, якія маюць свае газавыя тэрміналы, маюць значна большы досьвед у пакупцы і продажы звадкаванага газу. Аднак гэта польская фірма стала лідарам у сярэднетэрміновых кантрактах. Ніводная іншая фірма не заключыла такі кантракт.

«Пры пяцігадовым кантракце 9 суднаў з звадкаваным газам не зьяўляюцца значнай колькасьцю ў пэрспэктыве патрэбнага Польшчы газу. Аднак гэта вызначае шлях і трэнд», – дадае міністар з канцылярыі прэм’ер-міністра Пётр Наімскі.

Выкарыстаньне газапорту ў Сьвінавуйсьці зьяўляецца гарманічным з рэалізацыяй інвэстыцыі Bаltic Pipe, які спалучыць Польшчу з нарвэскім шэльфам. «Толькі ў выніку працы гэтых двух аб’ектаў у Польшчы будзе сытуацыя, у якой з Поўначы можна будзе прыняць каля 16-17 мільярдаў кубамэтраў газу. Гэта наша мэта», – дадае міністар Наімскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт