Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне магчымы паўтор «вялікай урадавай кааліцыі»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.11.2017 15:06
Ключ да вырашэньня нямецкага палітычнага крызысу трымаюць сацыял –дэмакраты.
Foto: STEFANIE LOOS/PAP/EPA

Ад SPD залежыць ці будзе сфармаваны ўрад парлямэнцкай большасьці, ці ў краіне адбудуцца новыя выбары. Тэму асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Большасьць партыі, у тым ліку былы старшыня Зігмар Габрыэль хочуць кааліцыі з хадэкамі з CDU ды зялёнымі. Гэта была б так званая «кааліцыя большасьці», трэцяя з 2005-га году. Пра яе пачалі гаварыць нямецкія палітыкі, калі лібэралы з FPD спынілі перамовы пра ўтварэньне ўраду ў кааліцыі з хадэкамі ды зялёнымі. У зьвязку з падабенствам партыйных колераў да сьцягу Ямайкі, несфармаваную кааліцыю так і называлі.

Аднак цяперашні старшыня СПД Марцін Шульц ня хоча кааліцыі з хадэкамі. Ён лічыць, што слабы вынік на апошніх выбарах – гэта наступства ўдзелу ў папярэдняй урадавай кааліцыі. Шульц абяцаў, што ў бліжэйшыя гады выведзе партыю з крызыс у. Аднак, ён адчувае ўсё большы ціск з боку партыі на ўваход у кааліцыю. Справа ў тым, што партыйнае кіраўніцтва ня хоча новых выбараў. Такі сцэнар азначае вялікую рызыку паразы для партыі, якая апошнія 12 год губляла падтрымку сярод нямецкага грамадзтва. Сытуацыю пагаршае тое, што паводле сацапытаньняў на новых выбараў зноў перамогуць хадэкі, а сацыял-дэмакраты набяруць яшчэ менш галасоў. Таму пытаньне «вялікай кааліцыі» зноў вернецца, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт