Logo Polskiego Radia
Print

З 2018 году пакупкі можна будзе рабіць толькі ў дзьве нядзелі ў месяцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2017 13:00
Польскі Сэйм прыняў закон, які паступова абмяжуе гандаль у крамах па нядзелях.
З 2018 году ў Польшчы пакупкі можна будзе рабіць толькі ў дзьве нядзелі ў месяцы.З 2018 году ў Польшчы пакупкі можна будзе рабіць толькі ў дзьве нядзелі ў месяцы.Photo: vborodinova/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 2018 году пакупкі можна будзе рабіць толькі ў дзьве нядзелі ў месяцы
Польскі Сэйм прыняў закон, які паступова абмяжуе гандаль у крамах па нядзелях.
Надоечы польскі Сэйм прыняў разам з папраўкамі ўнесенымі кіроўнай партыяй „Права й справядлівасьць” закон па абмежаваньні гандалю па нядзелях.
Паводле закону, у 2020 годзе ўсе нядзелі павінны быць свабоднымі ад гандлю. У наступным годзе ў кожным месяцы крамы будуць адкрытыя толькі ў дзьве нядзелі, а ў 2019 годзе – толькі ў адну.
Прадстаўнік аўтараў законапраекта Альфрэд Буяра (Alfred Bujara) з Нацыянальнай сэкцыі работнікаў гандлю „Салідарнасьць” заявіў, што палажэньняў, датычных абмежаваньня гандлю па нядзелях палякі чакалі ажно 28 гадоў.
Альфрэд Буяра: Мы пастаянна да гэтага імкнуліся. Цяпер у Польшчы гандаль забаронены ў 13 дзяржаўных й рэлігійных сьвятаў. Нядзелі будуць чарговымі днямі, свабоднымі ад працы ў гандлі. Зразумела, мы маем шмат заўвагаў да закону, паколькі ён значна адрозьніваецца ад унесенага намі законапраекту. Аднак мы намерваемся сачыць за яго ажыцьцяўленьнем.
Альфрэд Бужара дадаў, што вырашыць трэба яшчэ дзьве справы - пытаньне працы па нядзелях супрацоўнікаў цэнтраў лягістыкі й дыстрыбуцыі й пытаньне гандлю па інтэрнэце.
Новыя правілы павінны ўвайсьці ў сілу з 1 сакавіка будучага году.
аз

Надоечы польскі Сэйм прыняў разам з папраўкамі ўнесенымі кіроўнай партыяй „Права й справядлівасьць” закон па абмежаваньні гандалю па нядзелях. Паводле закону, у 2020 годзе ўсе нядзелі павінны быць свабоднымі ад гандлю. У наступным годзе ў кожным месяцы крамы будуць адкрытыя толькі ў дзьве нядзелі, а ў 2019 годзе – толькі ў адну.

Прадстаўнік аўтараў законапраекта Альфрэд Буяра (Alfred Bujara) з Нацыянальнай сэкцыі работнікаў гандлю „Салідарнасьць” заявіў, што палажэньняў, датычных абмежаваньня гандлю па нядзелях палякі чакалі ажно 28 гадоў.

Альфрэд Буяра: Мы пастаянна да гэтага імкнуліся. Цяпер у Польшчы гандаль забаронены ў 13 дзяржаўных й рэлігійных сьвятаў. Нядзелі будуць чарговымі днямі, свабоднымі ад працы ў гандлі. Зразумела, мы маем шмат заўвагаў да закону, паколькі ён значна адрозьніваецца ад унесенага намі законапраекту. Аднак мы намерваемся сачыць за яго ажыцьцяўленьнем.

Альфрэд Бужара дадаў, што вырашыць трэба яшчэ дзьве справы - пытаньне працы па нядзелях супрацоўнікаў цэнтраў лягістыкі й дыстрыбуцыі й пытаньне гандлю па інтэрнэце.

Новыя правілы павінны ўвайсьці ў сілу з 1 сакавіка будучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт