Logo Polskiego Radia
Print

Польшча распачала афіцыйныя сьвяткаваньні 100-годзьдзя атрыманьня незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 12:32
У 150-ю гадавіну дня народзін маршала Ю. Пілсудзкага з прамовай да Нацыянальнага сходу выступіў прэзыдэнт.
PAP/Paweł Supernak

У Польшчы афіцыйна распачаліся сьвяткаваньні 100-годзьдзя атрыманьня краінай незалежнасьці. У 150-ю гадавіну дня народзін маршала Юзэфа Пілсудзкага з прамовай да Нацыянальнага сходу выступіў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда. З працягам АВ
У сваім выступе Нацыянальным сходам прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што сотая гадавіна атрыманьня Польшчай незалежнасьці павінна быць часам канчатковага адхіленьня няверы ва ўласныя каштоўнасьці і ўласныя сілы.
Анджэй Дуда падкрэсьліў, што сто гадоў ад атрыманьня незалежнасьці «пра народзіны, разьвіцьцё і канец ІІ Рэчыпаспалітай палякі дыскутуюць больш спакойна, з большай доляй аб’ектывізму». Дзякуючы гэтаму, паводле Анджэя Дуды, можна напоўніцу карыстацца досьведам палякаў з таго часу.
1А. Дуда: Мы ўмеем браць сілы і натхненьне з кожнай падзеі. Мы ўмеем пераадолець кожную цяжкасьць, бо мы моцны і горды народ. Мы ніколі не паддаемся. Сто гадоў таму польскія патрыёты апынуліся тварам у твар з вялікімі пераменамі.
Прэзыдэнт паўтарыў словы прэзыдэнта Леха Качыньскага, што «польская дзяржава – гэта каштоўнасьць, на якой сёньня неабходна засяродзіцца. Анджэй Дуда тлумачыў, што сёньня трэба пазбавіцца ад пачуцьця залежнасьці.
2А. Дуда: Як прэзыдэнт, я сёньня хачу вельмі выразна падкрэсьліць: 100-вы юбілей атрыманьня незалежнасьці павінен быць апошнім момантам канчатковага адхіленьня няверы ва ўласныя каштоўнасьці і ўласныя сілы. У сувязі з гэтым давайце адхілім сорам за нашу гісторыю і тоеснасьць, які нам упайвалі гадамі.
Прэзыдэнт заявіў, што прыйшоў час на канкрэтныя дэбаты сярод палякаў. «Польшча не зьяўляецца нічыёй уласнасьцю», – дадаў Анджэй Дуда. У сваім звароце да Нацыянальнага сходу прэзыдэнт краіны заклікаў палітыкаў правесьці дыялёг, не зважаючы на падзелы.
3А. Дуда: Прыйшоў час, каб асновай нашага палітычнага жыцьця перастала быць няспыннае змаганьне варожых плямён. Прыйшоў час на грунтоўныя дэбаты ў коле палякаў. Прыйшоў час на размову паміж тымі, хто кіруе нашай незалежнай дзяржавай. Польшча не зьяўляецца нічыёй уласнасьцю. Гэта нават ня нашая ўласнасьць, ня нашага пакаленьня. Мы зьяўляемся толькі яго прадстаўнікамі, слугамі і апекунамі.
Анджэй Дуда ўшанаваў памяць айцоў польскай незалежнасьці – шасьці лідараў міжваеннага двадцацігодзьдзя. Сярод іх быў Юзаф Пілсудзкі, 150 гадавіну народзін якога адзначаюць у Польшчы.
4А. Дуда: Гэта палітык, які казаў, што мы хочам незалежнай Польшчы, у якой можна будзе наладзіць лепшае і больш справядлівае жыцьцё для ўсіх. Гэта дзяржаўны дзеяч, які разумеючы тагачасную рэчаіснасьць перажываў, што адным з пракляцьцяў было тое, што народ падзяліўся на некалькі відаў палякаў. Усе размаўляюць на адной польскай мове, але словы разумеюць інакш.
Кіраўнік краіны таксама ўшанаваў памяць Рамана Дмоўскага, Ігнацы Падарэўскага, Ігнацы Дашыньскага, Вінцэнта Вітаса і Войцеха Карфанты.
А. Дуда: Яны правялі для нас урок мудрага, сьпелага патрыятызму. Гэты патрыятызм праяўляўся ў адзінагалосных дзеяньняў. У іншых выпадках гэта быў бы праяў неляяльнасьці ў дачыненьні да Айчыны і народу. У наступным годзе я буду прымаць удзел у шматлікіх урачыстасьцях, якія ўшаноўваюць іх заслугі. Я таксама прыняў рашэньне ўзнагародзіць ордэнам Белага арла тых, хто яго яшчэ не атрымаў.
Урачыстае распачацьце 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы распачалося ў 150 гадавіну народзін маршала Юзэфа Пілсудзкага. У наступным годзе ў краіне будзе праходзіць цэлы шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Для гэтага быў пакліканы Камітэт нацыянальнага сьвяткаваньня 100 гадавіны атрыманьня незалежнасьці Польшчы. У склад камітэту ўваходзяць, між іншым, прэзыдэнт, сьпікеры Сэйму і Сэнату і прэм’ер-міністар.
Мэтай камітэту зьяўляецца рэалізацыя ў 2017-2021 гадах задач, якія ставяць за мэту ўшанаваньне падзей і асоб, зьвязаных з атрыманьнем незалежнасьці Польшчы. Камітэт будзе папулярызаваць тэму ня толькі ў Польшчы, але і за межамі краіны.

У 150-ю гадавіну дня народзін маршала Юзэфа Пілсудзкага з прамовай да Нацыянальнага сходу выступіў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда. З

У сваім выступе Нацыянальным сходам прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што сотая гадавіна атрыманьня Польшчай незалежнасьці павінна быць часам канчатковага адхіленьня няверы ва ўласныя каштоўнасьці і ўласныя сілы.

Анджэй Дуда падкрэсьліў, што сто гадоў ад атрыманьня незалежнасьці «пра народзіны, разьвіцьцё і канец ІІ Рэчыпаспалітай палякі дыскутуюць больш спакойна, з большай доляй аб’ектывізму». Дзякуючы гэтаму, паводле Анджэя Дуды, можна напоўніцу карыстацца досьведам палякаў з таго часу.

А. Дуда: Мы ўмеем браць сілы і натхненьне з кожнай падзеі. Мы ўмеем пераадолець кожную цяжкасьць, бо мы моцны і горды народ. Мы ніколі не паддаемся. Сто гадоў таму польскія патрыёты апынуліся тварам у твар з вялікімі пераменамі.

Прэзыдэнт паўтарыў словы прэзыдэнта Леха Качыньскага, што «польская дзяржава – гэта каштоўнасьць, на якой сёньня неабходна засяродзіцца. Анджэй Дуда тлумачыў, што сёньня трэба пазбавіцца ад пачуцьця залежнасьці.

А. Дуда: Як прэзыдэнт, я сёньня хачу вельмі выразна падкрэсьліць: 100-вы юбілей атрыманьня незалежнасьці павінен быць апошнім момантам канчатковага адхіленьня няверы ва ўласныя каштоўнасьці і ўласныя сілы. У сувязі з гэтым давайце адхілім сорам за нашу гісторыю і тоеснасьць, які нам упайвалі гадамі.

Прэзыдэнт заявіў, што прыйшоў час на канкрэтныя дэбаты сярод палякаў. «Польшча не зьяўляецца нічыёй уласнасьцю», – дадаў Анджэй Дуда. У сваім звароце да Нацыянальнага сходу прэзыдэнт краіны заклікаў палітыкаў правесьці дыялёг, не зважаючы на падзелы.

А. Дуда: Прыйшоў час, каб асновай нашага палітычнага жыцьця перастала быць няспыннае змаганьне варожых плямён. Прыйшоў час на грунтоўныя дэбаты ў коле палякаў. Прыйшоў час на размову паміж тымі, хто кіруе нашай незалежнай дзяржавай. Польшча не зьяўляецца нічыёй уласнасьцю. Гэта нават ня нашая ўласнасьць, ня нашага пакаленьня. Мы зьяўляемся толькі яго прадстаўнікамі, слугамі і апекунамі.

Анджэй Дуда ўшанаваў памяць айцоў польскай незалежнасьці – шасьці лідараў міжваеннага двадцацігодзьдзя. Сярод іх быў Юзаф Пілсудзкі, 150 гадавіну народзін якога адзначаюць у Польшчы.

А. Дуда: Гэта палітык, які казаў, што мы хочам незалежнай Польшчы, у якой можна будзе наладзіць лепшае і больш справядлівае жыцьцё для ўсіх. Гэта дзяржаўны дзеяч, які разумеючы тагачасную рэчаіснасьць перажываў, што адным з пракляцьцяў было тое, што народ падзяліўся на некалькі відаў палякаў. Усе размаўляюць на адной польскай мове, але словы разумеюць інакш.

Кіраўнік краіны таксама ўшанаваў памяць Рамана Дмоўскага, Ігнацы Падарэўскага, Ігнацы Дашыньскага, Вінцэнта Вітаса і Войцеха Карфанты.

А. Дуда: Яны правялі для нас урок мудрага, сьпелага патрыятызму. Гэты патрыятызм праяўляўся ў адзінагалосных дзеяньняў. У іншых выпадках гэта быў бы праяў неляяльнасьці ў дачыненьні да Айчыны і народу. У наступным годзе я буду прымаць удзел у шматлікіх урачыстасьцях, якія ўшаноўваюць іх заслугі. Я таксама прыняў рашэньне ўзнагародзіць ордэнам Белага арла тых, хто яго яшчэ не атрымаў.

Урачыстае распачацьце 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы распачалося ў 150 гадавіну народзін маршала Юзэфа Пілсудзкага. У наступным годзе ў краіне будзе праходзіць цэлы шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Для гэтага быў пакліканы Камітэт нацыянальнага сьвяткаваньня 100 гадавіны атрыманьня незалежнасьці Польшчы. У склад камітэту ўваходзяць, між іншым, прэзыдэнт, сьпікеры Сэйму і Сэнату і прэм’ер-міністар.

Мэтай камітэту зьяўляецца рэалізацыя ў 2017-2021 гадах задач, якія ставяць за мэту ўшанаваньне падзей і асоб, зьвязаных з атрыманьнем незалежнасьці Польшчы. Камітэт будзе папулярызаваць тэму ня толькі ў Польшчы, але і за межамі краіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт