Logo Polskiego Radia
Print

СПБ заклікае Польшчу актыўна заняцца пытаньнем легалізацыі саюзу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.12.2017 15:16
Старшыня А. Борыс мяркуе, што пазыцыя польскіх дыпляматаў павінна быць больш рашучай.
на здымку Анжаліка Борысна здымку Анжаліка БорысAliaksandr Papko/radyjo.net

У выданьні «Rzeczpospolita» інтэрвію са старшынёй Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс. У панядзелак СПБ апублікаваў заяву, у якой патрабуе легалізацыі ў Беларусі і заклікае польскага пасла больш актыўна заняцца гэтым пытаньнем.

Па словах Анжалікі Борыс, кіраўніцтва Беларусі зацікаўленае, каб Саюз палякаў быў распушчаны, а яго дзеячы далучыліся да другой арганізацыі палякаў, якая кантралюецца беларускімі ўладамі. Гэта, канешне, СПБ не адпавядае. У сваю чаргу польскія дыпляматы на фоне ацяпленьня адносін Польшчы зь Беларусяй не жадаюць абвастраць сытуацыю. Калі б пазыцыя Польшчы была больш рашучай, магчыма, нешта б удалося зрабіць, як удалося па пытаньні Белсату (некалькі журналістаў гэтай тэлестанцыі атрымалі акрэдытацыю ў Беларусі).

На думку Борыс, беларускія ўлады не саступаюць па пытаньні СПБ, паколькі яны бачаць нерашучасьць польскіх уладаў, кожны год стаўленьне да СПБ у Варшаве мяняецца. Улады Беларусі чакаюць, калі палякі ў СПБ самі пасварацца і адбудзецца самароспуск.

Чаму Лукашэнку перашкаджае Саюз палякаў Беларусі? «Таму што арганізацыя не залежыць ад уладаў у Менску. Мы змагаемся толькі за інтарэсы палякаў, якія жывуць у Беларусі. Мы, аднак, спадзяемся, што паляпшэньне польска-беларускіх адносін схіліць Лукашэнку зьмяніць сваё стаўленьне да нас», – падсумоўвае Анжаліка Борыс.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт