Logo Polskiego Radia
Print

Дзесяць гадоў барацьбы з прапагандай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.12.2017 15:42
Тэлевізія “Белсат” забрала ў Крамля частку аўдыторыі ў Беларусі.

Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Тэлевізія “Белсат” была створаная ў 2007-м годзе ў адказ на рэпрэсіі беларускіх уладаў, у часы ізаляцыі афіцыйнага Менска на міжнароднай арэне. На сёньняшні дзень гэта адзіны незалежны беларускамоўны тэлеканал, які можна глядзець у Беларусі. Сёлетняе пацяпленьне стасункаў паміж Менскам ды Варшавай паставіла пад пытаньне будучыню канала. МЗС Польшчы, якое дзесяць гадоў было галоўным фундатарам тэлевізіі, заявіла, што формула дзейнасьці “Белсата” вычарпалася. Як сказаў тагачасны міністар замежных спраў: “Вы не адхілілі Лукашэнку ад ўлады”, - піша выданьне. Гэта ніколі не было мэтай тэлеканала, таму пазыцыя міністэрства выклікала бурную рэакцыю, асабліва сярод дэмакратычных і незалежніцкіх асяродкаў у Беларусі. Загучала крытыка, што “Белсат” стаў разьменнай манэтай у беларуска-польскіх стасунках.

Спрэчка пра будучыню “Белсата” завершылася на мінулым тыдні. Кропку паставіў польскі Сэйм. Дэпутаты прагаласавалі за прызнаньне каналу датацыі на суму каля 5 мільёнаў эўра ў будучым годзе. Гэта азначае прызнаньне заслуг тэлевізіі, якая за 10 гадоў напоўпадпольнай працы ў Беларусі здабыла аўдыторыю ў некалькі соцень тысяч гледачоў. “Белсат” глядзяць 750 тысяч беларусаў. Гэта азначае, што 10% беларускай дарослай папуляцыі атрымліваюць інфармацыю зь незалежнай беларускамоўнай тэлевізіі. Гэта добры вынік, калі дадаць, што ў Беларусі ў мэдыйнай прасторы дамінуюць не ўрадавыя СМІ, а расейскія тэлеканалы, піша выданьне.

юл

tags: Белсат
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт