Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь хоча паглыбляць супрацу з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2017 15:55
  • Беларусь хоча.mp3
Павал Усаў: гэтая супраца мае вельмі абмежаваны характар.
photo - eeas.europe.euphoto - eeas.europe.euFoto: eeas.europe.eu

Менск прапануе Брусэлю перайсьці да рэалізацыі інфраструктурных праектаў у рамках «Усходняга партнэрства». Гэта не дапаможа беларускім уладам выйсьці з крызысу, перакананы экспэрт.

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў сёньня намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на форуме «Эўрапейскі Зьвяз і Усходняе партнэрства: падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва».

Беларускі дыплямат зазначыў, што дыялёг паміж Беларусьсю ды ЭЗ выйшаў на новы ўзровень, зьмяняецца разуменьне «Усходняга партнэрства». У Менск спадзяюцца, што ў бліжэйшы час атрымаецца ўзгадніць з Брусэлем шэраг інфраструктурных і транспартных праектаў. Беларускія ўлады хацелі б, каб супраца ў рамках Усходняга партнэрства мела ў першую чаргу прагматычны характар.

Увогуле Менск цяпер усё часьцей заяўляе, што Беларусь у сэрцы Эўропы й хоча мець партнэрскія адносіны як з Захадам ды Расеяй. Ці гэта магчыма сёньня пры заўважальным крызысе ў адносінах паміж Расеяй ды Захадам. Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт