Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі перасьцерагае перад наступствамі падзелаў у ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2017 15:42
Паводле кіраўніка польскага МЗС, перад ЭЗ стаіць задача захаваць адзінства эўрапейскай палітыкі бясьпекі.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіPhoto:Karolina Siemion-Bielska/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl

Вашчыкоўскі перасьцерагае перад наступствамі падзелаў у ЭЗ
Паводле кіраўніка польскага МЗС, перад ЭЗ стаіць задача захаваць адзінства эўрапейскай палітыкі бясьпекі.
„Перад ЭЗ стаіць выклік захаваць адзінства эўрапейскай палітыкі бясьпекі”, напісаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) у газэце „Rzeczpospolita”. Палітык падкрэсьлівае, што Эўразьвяз, які змагаецца са шматлікімі праблемамі, ня можа сабе дазволіць на ўзьнікненьне ўнутры дадатковых падзелаў у сувязі з рознымі адносінамі паасобных сяброўскіх краінаў і Расеі.
Паводле кіраўніка польскага МЗС, перад Эўропай стаяць дзьве стратэгічныя задачы. „Па-першае, яна павінна адрэагаваць на наступствы агрэсіўнай палітыкі Расеі, якая адказвае за нявырашаныя або замарожаныя канфлікты, у прыватнасьці, у Малдове й Грузіі, а таксама за агрэсію супраць Украіны, і перш за ўсё зьнішчэньне кансэнсусу эўрапейскіх краін”, - напісаў Вашчыкоўскі.
Другая задача, якая мае асноўнае значэньне для бясьпекі на ўсім кантынэнце - гэта сытуацыя на поўдні. Гаворка ідзе пра пагрозу ісламскага тэрарызму й масавую міграцыю.
Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, адна з самых вялікіх праблем - гэта захаваньне адзінства эўрапейскай бясьпекі й пазьбяганьне фрагмэнтацыі, якая ў доўгатэрміновай пэрспэктыве можа мець катастрафічныя наступствы.
„Чакаючы аднаўленьня сапраўднага дыялёгу па пытаньнях архітэктуры эўрапейскай бясьпекі, мы павінны думаць аб умацаваньні калектыўнай абароны Паўночнаатлянтычнага альянсу”, - сказаў міністар. На яго думку, эўрапейская бясьпека на Ўсходзе Эўропы павінна быць заснаваная на поўнамаштабных абаронных магчымасьцях, у тым ліку ядзерным стрымліваньні праціўніка.
У сваю чаргу пагрозам, якія прыходзяць з поўдня Эўропы, паводле Вітальда Вашчыкоўскага, павінна супрацьдзейнічаць супольная ваенна-грамадзянская стратэгія, якая ўключае ў сабе дзейнасьць памежнікаў і паліцыі дзяржаў-членаў, а таксама праграму эфэктыўнай дапамогі ў мэтах разьвіцьця.
Паводле польскага міністра замежных спраў, супольным для эўрапейскага заангажаваньня на Ўсходзе й на Поўдні Эўропы зьяўляецца гатоўнасьць узяць на сябе выдаткі.
„Прызначэньне на абарону 2% ВУП, як прыняў NATO, павінна быць кропкай адліку для ўсіх эўрапейскіх краін, незалежна ад таго, ці належаць яны да альянсу, ці не”, - адзначае кіраўнік польскай дыпляматыі ў сваім артыкуле ў газэце „Rzeczpospolita”.
аз

„Перад ЭЗ стаіць выклік захаваць адзінства эўрапейскай палітыкі бясьпекі”, напісаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) у газэце „Rzeczpospolita”.

Палітык падкрэсьлівае, што Эўразьвяз, які змагаецца са шматлікімі праблемамі, ня можа сабе дазволіць на ўзьнікненьне ўнутры дадатковых падзелаў у сувязі з рознымі адносінамі паасобных сяброўскіх краінаў і Расеі.

Паводле кіраўніка польскага МЗС, перад Эўропай стаяць дзьве стратэгічныя задачы. „Па-першае, яна павінна адрэагаваць на наступствы агрэсіўнай палітыкі Расеі, якая адказвае за нявырашаныя або замарожаныя канфлікты, у прыватнасьці, у Малдове й Грузіі, а таксама за агрэсію супраць Украіны, і перш за ўсё зьнішчэньне кансэнсусу эўрапейскіх краін”, - напісаў Вашчыкоўскі.

Другая задача, якая мае асноўнае значэньне для бясьпекі на ўсім кантынэнце - гэта сытуацыя на поўдні. Гаворка ідзе пра пагрозу ісламскага тэрарызму й масавую міграцыю.

Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, адна з самых вялікіх праблем - гэта захаваньне адзінства эўрапейскай бясьпекі й пазьбяганьне фрагмэнтацыі, якая ў доўгатэрміновай пэрспэктыве можа мець катастрафічныя наступствы.

„Чакаючы аднаўленьня сапраўднага дыялёгу па пытаньнях архітэктуры эўрапейскай бясьпекі, мы павінны думаць аб умацаваньні калектыўнай абароны Паўночнаатлянтычнага альянсу”, - сказаў міністар. На яго думку, эўрапейская бясьпека на Ўсходзе Эўропы павінна быць заснаваная на поўнамаштабных абаронных магчымасьцях, у тым ліку ядзерным стрымліваньні праціўніка.

У сваю чаргу пагрозам, якія прыходзяць з поўдня Эўропы, паводле Вітальда Вашчыкоўскага, павінна супрацьдзейнічаць супольная ваенна-грамадзянская стратэгія, якая ўключае ў сабе дзейнасьць памежнікаў і паліцыі дзяржаў-членаў, а таксама праграму эфэктыўнай дапамогі ў мэтах разьвіцьця.

Паводле польскага міністра замежных спраў, супольным для эўрапейскага заангажаваньня на Ўсходзе й на Поўдні Эўропы зьяўляецца гатоўнасьць узяць на сябе выдаткі.

„Прызначэньне на абарону 2% ВУП, як прыняў NATO, павінна быць кропкай адліку для ўсіх эўрапейскіх краін, незалежна ад таго, ці належаць яны да альянсу, ці не”, - адзначае кіраўнік польскай дыпляматыі ў сваім артыкуле ў газэце „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт