Logo Polskiego Radia
Print

Польшча-Ўкраіна: шчырыя размовы на складаныя тэмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.12.2017 14:01
  • Польшча-Ўкраіна.mp3
Пётр Парашэнка: Гісторыя не павінна ўплываць на сучаснасьць і будучыню польска-ўкраінскіх адносінаў.
Прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка. Прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка. PAP/Jakub Kamiński

Польшча-Ўкраіна: шчырыя размовы на складаныя тэмы
Пётр Парашэнка: Гісторыя не павінна ўплываць на сучаснасьць і будучыню польска-ўкраінскіх адносінаў.
Праблемнымі гістарычнымі пытаньнямі паміж Польшчай і Ўкраінай зоймецца адмысловая двухбаковая камісія на ўзроўні віцэ-прэм'ераў. Пра гэта пасьля сустрэчы ў Харкаве паведамілі Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка. Прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны размаўлялі, між іншым, пра магчымасьць адмены забароны на правядзеньне польскімі спэцыялістамі эксгумацый на тэрыторыі Ўкраіны.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Паводле рашэньня ўкраінскага Інстытуту нацыянальнай памяці, польскія дасьледчыкі ня могуць праводзіць на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы пошуку й эксгумацый астанкаў палякаў, у тым ліку ахвяраў Валынскага злачынства.
Забарона ўкраінскага ІНП - гэта рэакцыя на дэмантаж нелегальнага помніка УПА ў Грушавіцах (Hruszowice) каля Пярэмышля. У адказ Міністэрства замежных спраў Польшчы склала сьпіс украінскіх чыноўнікаў, якім забараняецца ўезд у Польшчу.
Учора ў Харкаве абодва прэзыдэнты згадзіліся, што гісторыя не павінна ўплываць на сучаснасьць і будучыню польска-ўкраінскіх адносінаў.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што ў гістарычных пытаньнях трэба імкнуцца да праўды, а любая форма ўшанаваньня памяці павінна быць навукова абгрунтаванай.
Паводле польскага прэзыдэнта, пераадольваньне праблем павінна дапамагчы павышэньне рангу двухбаковай міжурадавай камісіі па ахове й аднаўленьні культурнай спадчыны.
Анджэй Дуда: Мы вырашылі, што зьвернемся да сваіх віцэ-прэм’ераў, то бок я да віцэ-прэм’ера Пятра Гліньскага, каб перамовы пра адмену забароны эксгумацый адбываліся на ўзроўні намесьнікаў кіраўнікоў урадаў і міністраў культуры. Гэта вельмі пільная справа й першы крок з мэтай пераадоленьня праблемы ў адносінах.
Пётр Парашэнка лічыць, што сустрэчы міжурадавай камісіі павінны даць зялёнае сьвятло для ўзнаўленьня польскіх эксгумацый. Украінскі бок на сустрэчах камісіі будзе ачольваць Павел Разэнка.
Украінскі прэзыдэнт зазначыў таксама, што гісторыя не павінна ўплываць на „стратэгічны характар” адносінаў паміж Варшавай і Кіевам.
Пётр Парашэнка: Трэба памятаць пра герояў, ушаноўваць памяць нявінных ахвяраў, але трэба таксама ісьці наперад, таму што гісторыі мы ўжо ня зьменім. Мы можам зьмяніць сёньняшні дзень і стварыць лепшыя ўмовы для будучага дня, каб ніхто ня змог засеяць ні ў сэрцы палякаў, ні ўкраінцаў нянавісьці й варожасьці.
Пётр Парашэнка перасьцярог, што спрэчкамі паміж Польшчай і Ўкраінай карыстаецца трэці бок.
Пётр Парашэнка: На гістарычных канфліктах паміж Украінай і Польшчай выйграе трэці бок. Гэта ня Польшча, і не Ўкраіна, гэта - Расея.
Абодва прэзыдэнты ўсклалі кветкі на могілках ахвяраў таталітарызму ў харкаўскіх Пяціхатках. На гэтых могілках пахаваныя сярод іншага ахвяры Катынскага злачынства - больш за 4 тысячы афіцэраў Войска Польскага й польскіх грамадзянскіх асоб, забітых у 1940 годзе функцыянэрамі НКВД.
Аднак ня толькі гістарычныя праблемы абмяркоўваліся падчас сустрэчы кіраўнікоў Польшчы і Ўкраіны. Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка размаўлялі таксама пра вайну ва ўсходняй Ўкраіне. Прэзыдэнт Дуда запэўніў, што Польшча падтрымае на форуме Рады бясьпекі ААН украінскі праект міратворчай місіі ва Ўкраіне. Лідар Польшчы зьвярнуў увагу, што гэтая місія павінна адпавядаць усім стандартам.
Анджэй Дуда: Задача такой місіі ня можа абмяжоўвацца выключна да аховы назіральнікаў АБСЭ. Яна павінна быць сапраўднай, то бок дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі канфлікту. Яна павінна таксама эфэктыўна прычыняцца да ажыцьцяўленьня ўмоваў перамір’я й сапраўднага завяршэньня канфлікту.
Пётр Парашэнка падзякаваў за падтрымку Польшчы й зазначыў, што прапанаваная Ўкраінай місія ААН павінна прывесьці да ажыцьцяўленьня Менскіх пагадненьняў.
Пётр Парашэнка: Я абсалютна перакананы ў тым, што польскі голас у Радзе бясьпекі ААН будзе адыгрываць важную ролю ў абмеркаваньні пытаньня аб аднаўленьні міру на ўсходзе Ўкраіны. Я задаволены, што заўсёды магу разьлічваць на падтрымку дружалюбнай Польшчы.
Нагадаем, альтэрнатыўны ўкраінскаму праект міратворчай місіі ў Данбасе спрабуе прасоўваць Расея. Крэмль хоча, каб „блакітныя каскі” дзейнічалі выключна на лініі, якая разьдзяляе варожыя сілы. Расея хоча таксама, каб у склад сілаў ААН увайшоў расейскі кантынгент.
У Харкаве прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся таксама з назіральнікамі АБСЭ ва Ўкраіне ды з украінскімі палякамі.
У сустрэчы прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў трох польскіх грамадзкіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Харкаўскай вобласьці, то бок «Польскага дому», «Польскага дому на Ўсходзе» й «Харкаўскай палёніі».
Анджэй Дуда падзякаваў суайчыньнікам за ўтрыманьне сувязі з этнічнай Радзімай.
аз

Праблемнымі гістарычнымі пытаньнямі паміж Польшчай і Ўкраінай зоймецца адмысловая двухбаковая камісія на ўзроўні віцэ-прэм'ераў. Пра гэта пасьля сустрэчы ў Харкаве паведамілі Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка. Прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны размаўлялі, між іншым, пра магчымасьць адмены забароны на правядзеньне польскімі спэцыялістамі эксгумацый на тэрыторыі Ўкраіны.

Паводле рашэньня ўкраінскага Інстытуту нацыянальнай памяці, польскія дасьледчыкі ня могуць праводзіць на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы пошуку й эксгумацый астанкаў палякаў, у тым ліку ахвяраў Валынскага злачынства.

Забарона ўкраінскага ІНП - гэта рэакцыя на дэмантаж нелегальнага помніка УПА ў Грушавіцах (Hruszowice) каля Пярэмышля. У адказ Міністэрства замежных спраў Польшчы склала сьпіс украінскіх чыноўнікаў, якім забараняецца ўезд у Польшчу.

Учора ў Харкаве абодва прэзыдэнты згадзіліся, што гісторыя не павінна ўплываць на сучаснасьць і будучыню польска-ўкраінскіх адносінаў.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што ў гістарычных пытаньнях трэба імкнуцца да праўды, а любая форма ўшанаваньня памяці павінна быць навукова абгрунтаванай.

Паводле польскага прэзыдэнта, пераадольваньне праблем павінна дапамагчы павышэньне рангу двухбаковай міжурадавай камісіі па ахове й аднаўленьні культурнай спадчыны.

Анджэй Дуда: Мы вырашылі, што зьвернемся да сваіх віцэ-прэм’ераў, то бок я да віцэ-прэм’ера Пятра Гліньскага, каб перамовы пра адмену забароны эксгумацый адбываліся на ўзроўні намесьнікаў кіраўнікоў урадаў і міністраў культуры. Гэта вельмі пільная справа й першы крок з мэтай пераадоленьня праблемы ў адносінах.

Пётр Парашэнка лічыць, што сустрэчы міжурадавай камісіі павінны даць зялёнае сьвятло для ўзнаўленьня польскіх эксгумацый. Украінскі бок на сустрэчах камісіі будзе ачольваць Павел Разэнка.

Украінскі прэзыдэнт зазначыў таксама, што гісторыя не павінна ўплываць на „стратэгічны характар” адносінаў паміж Варшавай і Кіевам.

Пётр Парашэнка: Трэба памятаць пра герояў, ушаноўваць памяць нявінных ахвяраў, але трэба таксама ісьці наперад, таму што гісторыі мы ўжо ня зьменім. Мы можам зьмяніць сёньняшні дзень і стварыць лепшыя ўмовы для будучага дня, каб ніхто ня змог засеяць ні ў сэрцы палякаў, ні ўкраінцаў нянавісьці й варожасьці.

Пётр Парашэнка перасьцярог, што спрэчкамі паміж Польшчай і Ўкраінай карыстаецца трэці бок.

Пётр Парашэнка: На гістарычных канфліктах паміж Украінай і Польшчай выйграе трэці бок. Гэта ня Польшча, і не Ўкраіна, гэта - Расея.

Абодва прэзыдэнты ўсклалі кветкі на могілках ахвяраў таталітарызму ў харкаўскіх Пяціхатках. На гэтых могілках пахаваныя сярод іншага ахвяры Катынскага злачынства - больш за 4 тысячы афіцэраў Войска Польскага й польскіх грамадзянскіх асоб, забітых у 1940 годзе функцыянэрамі НКВД.

Аднак ня толькі гістарычныя праблемы абмяркоўваліся падчас сустрэчы кіраўнікоў Польшчы і Ўкраіны. Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка размаўлялі таксама пра вайну ва ўсходняй Ўкраіне.

Прэзыдэнт Дуда запэўніў, што Польшча падтрымае на форуме Рады бясьпекі ААН украінскі праект міратворчай місіі ва Ўкраіне. Лідар Польшчы зьвярнуў увагу, што гэтая місія павінна адпавядаць усім стандартам.

Анджэй Дуда: Задача такой місіі ня можа абмяжоўвацца выключна да аховы назіральнікаў АБСЭ. Яна павінна быць сапраўднай, то бок дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі канфлікту. Яна павінна таксама эфэктыўна прычыняцца да ажыцьцяўленьня ўмоваў перамір’я й сапраўднага завяршэньня канфлікту.

Пётр Парашэнка падзякаваў за падтрымку Польшчы й зазначыў, што прапанаваная Ўкраінай місія ААН павінна прывесьці да ажыцьцяўленьня Менскіх пагадненьняў.

Пётр Парашэнка: Я абсалютна перакананы ў тым, што польскі голас у Радзе бясьпекі ААН будзе адыгрываць важную ролю ў абмеркаваньні пытаньня аб аднаўленьні міру на ўсходзе Ўкраіны. Я задаволены, што заўсёды магу разьлічваць на падтрымку дружалюбнай Польшчы.

Нагадаем, альтэрнатыўны ўкраінскаму праект міратворчай місіі ў Данбасе спрабуе прасоўваць Расея. Крэмль хоча, каб „блакітныя каскі” дзейнічалі выключна на лініі, якая разьдзяляе варожыя сілы. Расея хоча таксама, каб у склад сілаў ААН увайшоў расейскі кантынгент.

У Харкаве прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся таксама з назіральнікамі АБСЭ ва Ўкраіне ды з украінскімі палякамі.

У сустрэчы прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў трох польскіх грамадзкіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Харкаўскай вобласьці, то бок Польскага дому”, „Польскага дому на Ўсходзе” й „Харкаўскай палёніі”.

Анджэй Дуда падзякаваў суайчыньнікам за ўтрыманьне сувязі з этнічнай Радзімай.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт