Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін спакушае расейцаў стабільнасьцю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.12.2017 15:50
  • Пуцін ня хоча.mp3
У Расеі набірае абароты прэзыдэнцкая кампанія.
Foto: gettyimages.com

Уладзімір Пуцін зладзіў чатырохгадзінную прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў. У той самы час сваю выбарчую праграму прэзэнтаваў Аляксей Навальны. Што запрапанавалі Расеі два кандыдаты ў прэзыдэнты?

У трынаццаты раз Уладзімір Пуцін зладзіў традыцыйную сустрэчу з журналістамі. Гэтым разам найбольш пытаньняў тычылася ўдзелу Пуціна ў прэзыдэнцкіх выбарах. Як вядома 18 сакавіка ў Расеі пройдуць выбары прэзыдэнта, а дзейсны кіраўнік вылучыў сваю кандыдатуру толькі нядаўна. Журналістам Пуцін патлумачыў, што гэтым разам ён сама вылучаецца на выбары, сваё рашэньне ён тлумачыць нежаданьнем дапусьціць да Майдану ў Расеі ды адсутнасьцю канструктыўнай апазыцыі. Што да бачаньня далейшага разьвіцьця Расеі, Пуцін вельмі коратка зазначыў, што расейская эканоміка пачала выходзіць з крызысу й галоўнае цяпер захаваць стабільнасьць і балянс.

Больш грунтоўна да перадвыбарчай праграмы падышоў асноўны канкурэнт Пуціна Аляксей навальны. Нягледзячы на тое, што яго да выбараў хутчэй за ўсё не дапусьцяць, ён прэзэнтаваў сваю праграму. Навальны пакрытыкаваў Пуціна за адсутнасьць праграмы і запрапанаваў расейцам краіну без карупцыі, з меншым сілавым апаратам ды большай адкрытасьцю на Захад. Ці гэтыя лёзунгі будуць пачутыя расейцамі, ці большасьць абярэ стабільнасьць паводле Пуціна? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт