Logo Polskiego Radia
Print

Макрон хоча цалкам выкінуць смартфоны са школ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.12.2017 16:14
Згаданая ідэя чыноўнікаў падзяліла францускае грамадзтва.
Photo: pixabay.com

Міністар адукацыі Францыі заявіў пра поўную забарону карыстаньня сотавымі тэлефонамі ў школах і гімназіях зь верасьня 2018 году. Згаданае новаўвядзеньне – перадвыбарчае абяцаньне прэзыдэнта Макрона. Ідэя чыноўнікаў падзяліла францускае грамадзтва.

Цяпер у Францыі забараняецца ўжываць сотавыя апараты на ўроках, але на перапынках можна.

Некаторыя бацькі для ўласнага спакою патрабуюць, каб дзеці маглі мець пры сабе тэлефон. У сваю чаргу настаўнікі падкрэсьліваюць, што вучні залежныя ад тэлефонаў. Вялікай праблемай зьяўляецца выкарыстаньне мабільных тэлефонаў для маніпуляцый і сьпісваньня падчас экзаменаў.

І хоць даўно вядомыя вынікі дасьледаваньняў наконт нэгатыўнага ўплыву электронных прылад на маладых людзей – гэта праблемы са сном і канцэнтрацыяй, – то хутчэй за ўсё ў францускіх улад могуць узьнікунуць праблемы з шырокай падтрымкай высунутага пытаньня. Хіба што грамадзкую думку пераканае прыклад школ у Вялікабрытаніі. У 2015 годзе праведзеныя дасьледаваньні паказалі, што школы, дзе ўведзеная поўная забарона на сотавыя тэлефоны, маюць лепшыя вынікі. Акрамя таго, забарона аказала вельмі карысны ўплыў на вучняў, якія мелі праблемы з вучобай.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт