Logo Polskiego Radia
Print

«Беларусі патрэбнае маладое пакаленьне прабеларускіх рэфарматараў»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.12.2017 12:53
Пасьля 26 гадоў незалежнасьці ў Беларусі можа паявіцца першая беларускамоўная ВНУ.
pixabay.com/Public Domain CC0

Rzeczpospolita
Пасьля 26 гадоў незалежнасьці ў Беларусі можа паявіцца першая ВНУ, у якой усе прадметы будуць выкладацца на беларускай мове. Дыскусія аб утварэньні такой установы працягваецца доўгія гады. У дзяржаўных унівэрсытэтах беларускую мову можна пачуць ледзь ня толькі на беларускай філялёгіі. Гэта можа памяняцца. У Менску робяць спробы стварыць першы беларускамоўны ўнівэрсытэт.
Ініцыятыва выйшла ад Таварыства беларускай мовы. Беларускамоўная ВНУ ня будзе мець шмат канкурэнтаў. У Беларусі дзейнічае толькі 10 прыватных вышэйшых устаноў. Для параўнаньня, у Польшчы – больш за 300. Былы шматгадовы старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначае, што самае цяжкае перад імі. Гаворка пра атрыманьне ліцэнзіі. «Ёсьць вялікія шанцы, што ўсё атрымаецца», – гаворыць Трусаў.
Стварэньнем беларускамоўнага ўнівэрсытэту ў Менску займаецца таксама Аляксандар Мілінкевіч. У траўні ён зарэгістраваў у Польшчы фонд Свабодны беларускі ўнівэрсытэт, які павінен дапамагчы беларусам атрымаць эўрапейскую адукацыю, не выяжджаючы з краіны.
«Атрыманьне адукацыі будзе адбывацца дыстанцыйна. Разам з польскімі ВНУ мы будзем ствараць адукацыйныя праграмы для беларусаў. Мы хочам, каб навучаньне праходзіла на беларускай, польскай і ангельскай мовах. На пачатку плянуюцца пасьлявузаўская прафэсійная адукацыя. На гэтую тэму мы вядзем перамовы з Варшаўскім унівэрсытэтам і Эўрапейскім калегіюмам у Натоліне», – гаворыць выданьню Аляксандар Мілінкевіч. Паводле яго, дыплёмы будуць выдаваць польскія ВНУ, які запрапануюць адукацыйныя праграмы для беларусаў.
«Беларусі патрэбнае маладое пакаленьне прабеларускіх рэфарматараў. Калі б нам сёньня прыйшлося рэфармаваць краіну, то нам не хапіла б адпаведных людзей. Таму мы кладзем націск на такія напрамкі як палітыка, упраўленьне, фінансы і эканоміка», – гаворыць Мілінкевіч.
Гэта ня першая спроба стварэньня незалежнага ад уладаў унівэрсытэту. У 2004 годзе ў Менску зачынілі ЭГУ, які дзейнічаў з 1992 году. Унівэрсытэт адрадзіўся ў Вільні. З часам ён аднак пераўтварыўся ў дарагі, расейскамоўны ўнівэрсытэт. Ня многія беларусы могуць сабе дазволіць навучаньне ў ім.

Rzeczpospolita: Пасьля 26 гадоў незалежнасьці ў Беларусі можа паявіцца першая ВНУ, у якой усе прадметы будуць выкладацца на беларускай мове. Дыскусія аб утварэньні такой установы працягваецца доўгія гады. У дзяржаўных унівэрсытэтах беларускую мову можна пачуць ледзь ня толькі на беларускай філялёгіі. Гэта можа памяняцца. У Менску робяць спробы стварыць першы беларускамоўны ўнівэрсытэт.

Ініцыятыва выйшла ад Таварыства беларускай мовы. Беларускамоўная ВНУ ня будзе мець шмат канкурэнтаў. У Беларусі дзейнічае толькі 10 прыватных вышэйшых устаноў. Для параўнаньня, у Польшчы – больш за 300. Былы шматгадовы старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначае, што самае цяжкае перад імі. Гаворка пра атрыманьне ліцэнзіі. «Ёсьць вялікія шанцы, што ўсё атрымаецца», – гаворыць Трусаў.

Стварэньнем беларускамоўнага ўнівэрсытэту ў Менску займаецца таксама Аляксандар Мілінкевіч. У траўні ён зарэгістраваў у Польшчы фонд Свабодны беларускі ўнівэрсытэт, які павінен дапамагчы беларусам атрымаць эўрапейскую адукацыю, не выяжджаючы з краіны.

«Атрыманьне адукацыі будзе адбывацца дыстанцыйна. Разам з польскімі ВНУ мы будзем ствараць адукацыйныя праграмы для беларусаў. Мы хочам, каб навучаньне праходзіла на беларускай, польскай і ангельскай мовах. На пачатку плянуецца пасьлявузаўская прафэсійная адукацыя. На гэтую тэму мы вядзем перамовы з Варшаўскім унівэрсытэтам і Эўрапейскім калегіюмам у Натоліне», – гаворыць выданьню Аляксандар Мілінкевіч. Паводле яго, дыплёмы будуць выдаваць польскія ВНУ, які запрапануюць адукацыйныя праграмы для беларусаў.

«Беларусі патрэбнае маладое пакаленьне прабеларускіх рэфарматараў. Калі б нам сёньня прыйшлося рэфармаваць краіну, то нам не хапіла б адпаведных людзей. Таму мы кладзем націск на такія напрамкі як палітыка, упраўленьне, фінансы і эканоміка», – гаворыць Мілінкевіч.

Гэта ня першая спроба стварэньня незалежнага ад уладаў унівэрсытэту. У 2004 годзе ў Менску зачынілі ЭГУ, які дзейнічаў з 1992 году. Унівэрсытэт адрадзіўся ў Вільні. З часам ён аднак пераўтварыўся ў дарагі, расейскамоўны ўнівэрсытэт. Ня многія беларусы могуць сабе дазволіць навучаньне ў ім.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт