Logo Polskiego Radia
Print

Што чакае постсавецкую прастору ў 2018-м годзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.12.2017 23:55
  • Што чакае.mp3
Нестабільнасьць рэгіёну можа прывесьці да любых катаклізмаў, прагназуе экспэрт.
Foto: pixabay.com/CC0

Канец году – гэта час на падсумаваньне ды прагнозы. Мінулы 2017 год быў для постсавецкай прасторы спакойным годам. Ці гэтая тэндэнцыя ўтрымаецца ў новым годзе?

У параўнаньні з апошнімі гадамі, 2017 быў параўнальна спакойным годам. Постсавецкія краіны пражылі яго без новай вайны, рэвалюцыі ды канфліктаў. Сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны не палепшылася, але й не пагоршылася. На канец году нават адбыўся абмен палоннымі. У Расеі ды Беларусі ўлады пачалі казаць пра выхад з эканамічнага крызысу. На Каўказе ўзрасла напружанасьць у адносінах паміж Азэрбайджанам ды Армэніяй, дайшло да абстрэлаў і сутыкненьняў, але сытуацыю хутка ўзялі пад канроль. У Цэнтральнай Азіі без гвалту прайшоў працэс замены ўлады.

Разам з тым, захоўваюцца і так званыя запальныя моманты. У 2018-м годзе ў Расеі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, невядома, якую палітыку ў дачыненьні да суседзяў будзе праводзіць новы прэзыдэнт. Захоўваецца напружанасьць ва Ўкраіне: эканамічная сытуацыя не паляпшаецца, канфлікт на ўсходзе дзяржавы ня вырашаны. Магчымыя выбары ў Казахстане ды абвастрэньне прыднястроўскага канфлікту. Што можа здарыцца ў 2018-м годзе на постсавецкай прасторы? Сваімі прагнозамі мы папрасілі падзяліцца палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт