Logo Polskiego Radia
Print

Польскім шпіталям пагражае параліч

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.12.2017 15:59
Польскія лекары ня хочуць працаваць больш за 48 гадзін у тыдзень.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскім шпіталям пагражае параліч
Польскія лекары ня хочуць працаваць больш за 48 гадзін у тыдзень.
Шпіталям у Польшчы пагражае параліч. Лекары масава адмаўляюцца ад пункту дамовы opt-out, які дае ім магчымасьць працаваць больш за 48 гадзін у тыдзень і дзяжурыць у шпіталі нават некалькіх сутак падрад. У выніку мэдыцынскія ўстановы працуюць паводле надзвычайнага рэжыму, а некаторыя нават прыпыняюць прыём пацыентаў, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Хоць недахоп лекараў адчуваецца па ўсёй краіне, то паводле газэты, рэальныя праблемы пачнуцца пасьля 31 сьнежня, калі заканчваецца тэрмін паведамленьня аб разрыве дамовы.
Яскравым прыкладам паралічу зьяўляецца Ўнівэрсытэцкая дзіцячая бальніца ў Кракаве, дзе ад пункту opt-out дамовы адмовіліся 104 з 170 дактароў. У выніку бальніца прымушаная перасоўваць заплянаваныя раней апэрацыі.
„Рашэньне адкласьці апэрацыю, ці не, прымае вядучы лекар. Пацыенты паведамляюцца загадзя, каб апэрацыі маглі чакаць дома”, - кажа прэс-сакратар кракаўскай бальніцы Натальля Адамска-Галіньска (Natalia Adamska-Golińska).
Такіх выпадкаў па ўсёй краіне больш. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, 28 сьнежня ад пункту дамовы, які дазваляе працаваць больш, чым прадугледжвае Працоўны кодэкс адмовіліся больш за 3,5 тысячы лекараў, у тым ліку амаль 2 тысячы маладых мэдыкаў.
„Rzeczpospolita” нагадвае, што спачатку ад пункту дамовы opt-out пачалі адмаўляцца маладыя лекары, якія вывучаюць адзін з накірункаў мэдыцыны. Гэта была іх рэакцыя на адсутнасьць паразуменьня з уладамі падчас пратэсту. Лекары патрабавалі, між іншым, павелічэньня выдаткаў дзяржавы на службу аховы здароўя да 6,8% ВУП цягам трох бліжэйшых гадоў. Пазьней да маладых лекараў сталі далучацца таксама лекары-спэцыялісты.
аз

Шпіталям у Польшчы пагражае параліч. Лекары масава адмаўляюцца ад пункту дамовы opt-out, які дае ім магчымасьць працаваць больш за 48 гадзін у тыдзень і дзяжурыць у шпіталі нават некалькіх сутак падрад. У выніку мэдыцынскія ўстановы працуюць паводле надзвычайнага рэжыму, а некаторыя нават прыпыняюць прыём пацыентаў, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Хоць недахоп лекараў адчуваецца па ўсёй краіне, то паводле газэты, рэальныя праблемы пачнуцца пасьля 31 сьнежня, калі заканчваецца тэрмін паведамленьня аб разрыве дамовы.

Яскравым прыкладам паралічу зьяўляецца Ўнівэрсытэцкая дзіцячая бальніца ў Кракаве, дзе ад пункту opt-out дамовы адмовіліся 104 з 170 дактароў. У выніку бальніца прымушаная перасоўваць заплянаваныя раней апэрацыі.

„Рашэньне адкласьці апэрацыю, ці не, прымае вядучы лекар. Пацыенты паведамляюцца загадзя, каб апэрацыі маглі чакаць дома”, - кажа прэс-сакратар кракаўскай бальніцы Натальля Адамска-Галіньска (Natalia Adamska-Golińska).

Такіх выпадкаў па ўсёй краіне больш. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, 28 сьнежня ад пункту дамовы, які дазваляе працаваць больш, чым прадугледжвае Працоўны кодэкс адмовіліся больш за 3,5 тысячы лекараў, у тым ліку амаль 2 тысячы маладых мэдыкаў.

Rzeczpospolita” нагадвае, што спачатку ад пункту дамовы opt-out пачалі адмаўляцца маладыя лекары, якія вывучаюць адзін з накірункаў мэдыцыны. Гэта была іх рэакцыя на адсутнасьць паразуменьня з уладамі падчас пратэсту. Лекары патрабавалі, між іншым, павелічэньня выдаткаў дзяржавы на службу аховы здароўя да 6,8% ВУП цягам трох бліжэйшых гадоў. Пазьней да маладых лекараў сталі далучацца таксама лекары-спэцыялісты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт