Logo Polskiego Radia
Print

Складаны развод Кіева з Масквой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.01.2018 13:24
Узаемныя сувязі й залежнасьці ўскладняюць працэс абмежаваньня адносінаў паміж Украінай і Расеяй.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Складаны развод Кіева з Масквой
Узаемныя сувязі й залежнасьці ўскладняюць працэс абмежаваньня адносінаў паміж Украінай і Расеяй.
Украіна абмяжоўвае сувязі з Расеяй, хоць, паводле крытыкаў уладаў, беручы пад увагу ступень узаемнай варожасьці, гэты працэс ідзе занадта павольна, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
З 1 студзеня ў расейцаў на ўкраінскай мяжы будуць браць адбіткі пальцаў. Гэта можа быць першым этапам увядзеньня віз для грамадзян краіны, зь якой Украіна ўжо чатыры гады знаходзіцца ў ваенным канфлікце.
Афіцыйнай прычынай увядзеньня біямэтрычнага кантролю на ўкраінскіх межах зьяўляецца барацьба зь нелегальнай міграцыяй. Праз тэрыторыю Расеі і Ўкраіны вядзе адзін з маршрутаў кантрабанды людзей з Цэнтральнай Азіі й Паўночнага Каўказу.
Аднак ніхто ня ўтойвае, што сапраўднай прычынай абвастрэньняў зьяўляецца вайна на Данбасе. Улады ў Кіеве таксама паведамілі, што ўвядуць правілы, паводле якіх грамадзяне Расеі перад выездам ва Ўкраіну будуць абавязаны запоўніць электронную анкету з асабістымі дадзенымі й мэтай прыбыцьця, а таксама зарэгістравацца падчас побыту. Гэткія зьмены могуць ускладніць працу расейскіх спэцслужбаў.
МЗС у Кіеве не выключае таксама магчымасьці ўвядзеньня візаў для расейцаў. Аднак гэткае рашэньне было б зьвязанае з рознымі наступствамі, у тым ліку адэкватнай рэакцыяй з боку Масквы. Тым часам на тэрыторыі Расеі жывуць 3 мільёны ўкраінцаў. Нягледзячы на канфлікт, для многіх украінскіх грамадзянаў Расея застаецца асноўнай краінай, куды яны выязджаюць на працу. На ўсход выехала таксама значная частка ўцекачоў з Данеччыны й Луганшчыны.
Увядзеньне візаў магло б закончыцца масавай дэпартацыяй украінскіх гастарбайтэраў, чым неаднаразова пагражалі Ўкраіне ўлады ў Маскве. Апрача таго, значная частка ўкраінцаў мае ў Расеі сваякоў і сябраў. Паводле розных дасьледаваньняў, супраць увядзеньня візаў для расейцаў выступае нават 51% украінцаў. Такім чынам узаемныя сувязі й залежнасьці ўскладняюць развод Кіева й Масквы, канстатуе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт