Logo Polskiego Radia
Print

Рух «За свабоду» заявіў аб спробе вярбоўкі свайго актывіста супрацоўнікамі КДБ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2018 14:55
  • Бабін.mp3
У Навагрудку міжраённы аддзел КДБ спрабаваў завэрбаваць актывістка руху «За свабоду» Вадзіма Бабіна.
Вадзім БабінВадзім Бабінфота: Рух "За Свабоду"

Рух «За свабоду» заявіў аб спробе вярбоўкі свайго актывіста супрацоўнікамі КДБ
У Навагрудку міжраённы аддзел КДБ спрабаваў завэрбаваць актывістка руху «За свабоду» Вадзіма Бабіна. 24 сьнежня ў Наваградку ён ішоў на маршрутку, каб ехаць у Менск, але быў затрыманы людзьмі ў цывільным, якія прад'явілі пасьведчаньні супрацоўнікаў КДБ і адвезьлі яго ў аддзел. Там у Бабіна пыталіся пра дзейнасьць руху, аб плянах на выбары.
Супрацоўнікі КДБ не прадʼяўлялі Бабіну ніякіх прэтэнзій, ні ў чым яго не абвінавачвалі. Яго прававы статус яму ніяк не патлумачылі, але шантажам вымусілі падпісаць дакумэнт аб неразгалошваньні.
Па словах Бабіна, супрацоўнікі КДБ заявілі яму, што не адпусьцяць да раніцы, калі ён такую паперу не падпіша. Бабін вяртаўся ў Менск, на наступны дзень яму трэба было на працу, таму ён падпісаў паперу.
«Нашы актывісты ня пойдуць на супрацоўніцтва з КДБ. Кожны такі выпадак стане публічным. Вы дзейнічаеце не ў рамках закона, вы падманваеце людзей, вы іх шантажуеце. Гэта значыць, што менавіта вашу дзейнасьць трэба разглядаць з таго пункту гледжаньня, ці падпадае яна пад заканадаўства. І з дадзеным выпадкам я буду зьвяртацца афіцыйна, каб было праведзена расьсьледаваньне, буду патрабаваць тлумачэньняў, таму што такога не павінна адбывацца ў Беларусі», – заявіў Юрый Губарэвіч.
Ён адзначыў, што гатовы правесьці публічную сустрэчу з прадстаўнікамі Камітэта дзяржбясьпекі і асабіста распавесьці пра дзейнасьць руху «За свабоду», калі яна так хвалюе гэтую арганізацыю. З падобным жа заявай Губарэвіч выступаў і ў ліпені 2017-га, калі распавядаў аб падвышанай увазе спэцслужбаў да актывістаў руху.

24 сьнежня ў Наваградку ён ішоў на маршрутку, каб ехаць у Менск, але быў затрыманы людзьмі ў цывільным, якія прад'явілі пасьведчаньні супрацоўнікаў КДБ і адвезьлі яго ў аддзел. Там у Бабіна пыталіся пра дзейнасьць руху, аб плянах на выбары.

Супрацоўнікі КДБ не прадʼяўлялі Бабіну ніякіх прэтэнзій, ні ў чым яго не абвінавачвалі. Яго прававы статус яму ніяк не патлумачылі, але шантажам вымусілі падпісаць дакумэнт аб неразгалошваньні.

Па словах Бабіна, супрацоўнікі КДБ заявілі яму, што не адпусьцяць да раніцы, калі ён такую паперу не падпіша. Бабін вяртаўся ў Менск, на наступны дзень яму трэба было на працу, таму ён падпісаў паперу.

«Нашы актывісты ня пойдуць на супрацоўніцтва з КДБ. Кожны такі выпадак стане публічным. Вы дзейнічаеце не ў рамках закона, вы падманваеце людзей, вы іх шантажуеце. Гэта значыць, што менавіта вашу дзейнасьць трэба разглядаць з таго пункту гледжаньня, ці падпадае яна пад заканадаўства. І з дадзеным выпадкам я буду зьвяртацца афіцыйна, каб было праведзена расьсьледаваньне, буду патрабаваць тлумачэньняў, таму што такога не павінна адбывацца ў Беларусі», – заявіў Юрый Губарэвіч.

Ён адзначыў, што гатовы правесьці публічную сустрэчу з прадстаўнікамі Камітэта дзяржбясьпекі і асабіста распавесьці пра дзейнасьць руху «За свабоду», калі яна так хвалюе гэтую арганізацыю. З падобным жа заявай Губарэвіч выступаў і ў ліпені 2017-га, калі распавядаў аб падвышанай увазе спэцслужбаў да актывістаў руху.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт