Logo Polskiego Radia
Print

100 год – знакавай старонцы гісторыі Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.01.2018 15:50
  • 100 год.mp3
Сёлета ў Беларусі выпадае вялікі юбілей – 100-годзьдзе абвяшчэньня БНР.
фота: Будзьма беларусамі!

Магчыма гэтая гадавіна стане нагодай, каб прызнаць важнасьць гэтай падзей для беларускай дзяржаўнасьці і завершыць падзелы ў ацэнцы БНР.

У савецкія часы гісторыя БНР замоўчвалася. Першай беларускай дзяржавай называлася Беларуская савецкая рэспубліка, абвешчаная бальшавікамі. У 1990-ыя гады беларускае грамадзтва даведалася пра факт абвяшчэньня БНР. Пачалося навуковае вывучэньне й асэнсаваньне тых падзей. Аднак доўгі час, асабліва з боку ўладаў, афіцыйных гісторыкаў ды ідэолягаў, не сьціхала крытыка ды адрынаньне БНР.

Цяпер мы бачым, што ў Беларусі зьявіўся больш вывераны погляд на тыя падзеі. Напрыклад, на старонках Вікіпэдыі пазначаецца сьціпла, што БНР – гэта дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі ноччу на 25 сакавіка 1918. Разам з тым, прызнаецца, што гэта праект дзяржаўнасьці Беларусі.

Магчыма сёлета, у юбілейны 100 год з моманту абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, будзе шырока прызнана ў Беларусі, што БНР была першай спробай стварэньня беларускай дзяржавы ў ХХ стагодзьдзі, і што без БНР не было б цяпер незалежнай Беларусі.

Пра гэта мы запыталіся ў гісторыка, які спэцыялізуецца на тэме беларускі нацыянальны рух у міжваенны пэрыяд, рэдактара часопіса «Архэ» Алеся Пашкевіча

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт