Logo Polskiego Radia
Print

Дадон вырашыў «не здавацца»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2018 15:55
  • Дадон вырашыў.mp3
Напружаная палітычная сытуацыя складаецца ў Малдове.
Foto: publica.md/Wikipedia Commons/CC BY-SA 4.0

Канстытуцыйны суд адхіліў прэзыдэнта ад улады. Ігар Дадон назваў рашэньне незаконным і зьбіраецца змагацца за ўладу.

У верасьні ў малдаўскім парлямэнце пачаўся збор подпісаў, каб пачаць працэдуру адхіленьня прэзыдэнта Дадона ад улады. 2 студзеня Канстытуцыйны суд Малдовы часова прыпыніў паўнамоцтвы прэзыдэнт Дадона на запыт дэпутатаў ад кіроўнай кааліцыі. Суд прыняў рашэньне ў зьвязку з тым, што прэзыдэнт паўторна адхіліў прапанаваныя прэм’ер-міністрам кандыдатуры 5 міністраў. Паводле малдаўскага заканадаўства, прэзыдэнт мае права адхіляць кандыдатуры міністраў толькі адзін раз. Часова функцыі прэзыдэнт краіны выконвае старшыня парлямэнту Малдовы Адрыян Канду.

У сваю чаргу сацыяліст Ігар Дадон, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 года ў Малдове, заявіў, што рашэньне незаконнае. Ён паабяцаў змагацца. Ці гэта азначае новы віток палітычнага крызысу ў Малдове? Дадон яшчэ летам казаў, што яму падабаецца палітычны рэжым у Беларусі, і што Малдова павінна быць як Беларусь.

Як можа далей разьвівацца сытуацыя ў гэтай дзяржаве? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт