Logo Polskiego Radia
Print

«Белсат» змагаецца за грошы й памяшканьні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.01.2018 15:15
МЗС Польшчы настойвае, што дамова аб падтрымцы каналу, які вяшчае на Беларусь, спынілася 31 сьнежня 2017 г.
Photo: belsat.eu

Міністэрства замежных справаў Польшчы як бы не прымае да ведама папраўкі дзяржбюджэту, у якой 20 мільёнаў злотых прызначаецца на Белсат. МЗС стаіць на пазыцыі, што дамова з Польскім тэлебачаньнем аб падтрымцы каналу, які вяшчае на Беларусь, спынілася 31 сьнежня 2017 г.

За 10 гадоў, ад узьнікненьня «Белсату» ў 2007 годзе, з урадавага бюджэту Польшчы на палітыку падтрымкі разьвіцьця ў іншых краінах канал атрымаў 186 млн злотых (каля 44 мільёнаў эўра). Дагэтуль асноўную частку выдаткаў несла МЗС. Летась сытуацыя зьмянілася, і Польскае тэлебачаньне выклала асноўную частку - амаль 22 млн злотых, а МЗС - толькі 6 млн злотых.

Паводле міністэрства, гэта меў быць апошні год падтрымкі для «Белсату», але дырэктар каналу Агнешка Рамашэўска-Гузы ўгаварыла старшыню кіруючай партіі «Права й справядлівасьць» Яраслава Качыньскага, таму грошы для «Белсата» знайшліся ў папраўцы дзяржбюджэту. Аднак, калі ня будзе дамовы з МЗС, «Белсат» грошай не атрымае.

«Белсату» дамова патрэбная таксама для таго, каб выкарыстаць падтрымку брытанскага ўраду. Брытанцы выдзяляюць 5 млн фунтаў на польска-брытанскую барацьбу супраць расейскай дэзінфармацыі. «Белсат» стварыў расейскую службу, набраў карэспандэнтаў у Расеі і ва Ўкраіне. У лютым журналісты BBC у жывым эфіры «Белсату» будуць паведамляць аб падзеях у сьвеце. Аднак гэта будзе немагчыма ў выпадку, калі МЗС не падпіша дамовы з беларускамоўным тэлеканалам.

Акрамя праблем з польскім МЗС у каналу ёсьць таксама праблемы са студыямі й памяшканьнямі. Журналісты «Белсату» раскінуты па паверхах будынку ў цэнтры Варшавы. Кіраўніцтва каналу працуе ў галоўным будынку TVP у адлегласьці некалькіх кілямэтраў. Таму дырэктар «Белсату» хацела б адрамантаваць памяшканьні ў гэтым жа будынку тэлебачаньня. На гэта патрэбна 10 млн злотых. Аднак старшыня TVP Яцэк Курскі кажа, што ў бюджэце Польскага тэлебачаньня няма такіх грошай.

Рашэньне ў гэтай справе ўправа Польскага тэлебачаньня мусіць прыняць да 15 студзеня.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт