Logo Polskiego Radia
Print

Расея расхіствае памежныя раёны Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.01.2018 16:00
  • Расея расхіствае.mp3
Лукашэнка загадаў урэгуляваць рознагалосьсі з расейскім бокам у памежнай сфэры.
Foto: bymedia.net

Насуперак існуючым дамоўленасьцям Масква ўводзіць пашпартны кантроль на мяжы зь Беларусьсю.

Беларускія ўлады занепакоіліся дзеяньнямі Расеі па ўсталяваньні памежнага кантролю на мяжы з Беларусьсю. Аляксандар Лукашэнка ўвогуле назваў беларуска-расійскую мяжу самай дзіўнай у Эўропе. Маўляў расійскі бок без афіцыйнага паведамленьня пачаў ажыцьцяўляць паўнавартасны пашпартны кантроль у дачыненьні да ўсіх асоб, якія едуць зь Беларусі ў Расею на аўтамабільным, авія й чыгуначным транспарце. Гэта ўсё тлумачыцца меркаваньнямі бясьпекі, і ўводзіцца нягледзячы на шматлікія беларуска-расейскія дамовы, Эўразійскую інтэграцыю і так далей.

Афіцыйны Менск спадзяецца вырашыць гэтае пытаньне праз згадкі пра «братэрства народаў». Беларускі кіраўнік заявіў, што гэта не нармальна, калі паміж двума братэрскімі дзяржавамі і народамі зноў аднаўляецца мяжа, якую з такой цяжкасьцю ліквідавалі 20 гадоў таму.

Гэтыя спадзяваньні ўладаў не падзяляюць незалежныя экспэрты. Дзеяньні Расеі ніколькі не дзіўныя, а вельмі добра пралічаныя. Масква стварае яшчэ адзін інструмэнт ціску на Менск. Калі паглядзець на сытуацыю ва ўсходніх раёнах Беларусі, закрыцьцё мяжы будзе сапраўднай бомбай запаволенага дзеяньня, перакананы аналітык Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт