Logo Polskiego Radia
Print

Палякі перасталі баяцца габрэяў, а пачалі - мусульман

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.01.2018 16:32
Гэтая антыпатыя да мусульман выражаецца ня толькі ў поглядах, а таксама ў дзеяньнях.
pixabay.com

У выданьні «Rzeczpospolita» вынікі апытаньня, праведзенага па замове газэты. Жыхароў Польшчы пыталі, між іншым, якая была б іх рэакцыя, калі аказалася б, што па-суседзку пасялілася габрэйская або арабская сям’я або калі б аказалася, што іх жыцьцёвы партнэр – габрэй або араб. У першым выпадку незадаволеных было б каля 9% апытаных (габрэйскім суседам), а супраць арабскіх суседзяў выказваецца ўжо 35,5% людзей.

Падобныя вынікі атрыманыя, калі гаворка ідзе пра асобу габрэйскага паходжаньня ў сям’і – незадаволеных толькі 7%, а калі б гэта быў мусульманін, то незадаволеныя былі б 25%.

Гэтая антыпатыя да мусульман выражаецца ня толькі ў поглядах, а таксама ў дзеяньнях. Напрыклад, на пачатку студзеня была жорстка зьбітая 14-гадовая дзяўчынка турэцкага паходжаньня ў варшаўскім раёне Ахота. На здарэньне адрэагавалі нават палітыкі. Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі заявіў, што нападзеньне неабходна рэзка асудзіць. «Мы зробім усё магчымае, каб Польшча была бясьпечнай краінай для кожнага», – адзначыў кіраўнік рады міністраў, а міністар унутраных спраў Марыюш Блашчак загадаў, каб за сьледзтвам сачыў асабіста галоўны камэндант паліцыі.

Ісламафобія – гэта вынік фатальнай пэдагогікі, сума страхаў, нагнятаных палітыкамі ды сродкамі масавай інфармацыі – піша камэнтатар выданьня Багуслаў Хработа. Гэтая польская новая фобія – такая ж абстрактная, як калісьці антысэмітызм. Калі далей палякаў будуць пужаць уцекачамі ды імігрантамі, то сытуацыя будзе толькі пагаршацца.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт