Logo Polskiego Radia
Print

Усходняя Эўропа бязьлюдняе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.01.2018 15:46
  • Усходняя Эўропа.mp3
У некаторых краінах за апошнія 27 гадоў на чвэрць змалела колькасьць жыхароў.
foto: pixabay.com

Ва Ўсходняй Эўропе адчувальнай праблемай становіцца скарачэньне насельніцтва. У некаторых краінах за апошнія 27 гадоў на чвэрць змалела колькасьць жыхароў. Якія прычыны гэтай зьявы, ці ёсьць пэрспэктывы таго, што трэнд зьменіцца.

Ва Усходняй Эўропе, асабліва на постсавецкай прасторы, заўважальнай праблемай робіцца скарачэньне насельніцтва, абязьлюдзеньне. У некаторых краінах дадзеная зьява мае такія маштабы, што пачала ўплываць на эканамічны рост. Эканоміка запавольваецца і пагаршаецца ўзровень жыцьця з-за адсутнасьці працоўных рук, скарачэньня паступленьня ад падаткаў ды закрыцьця сацыяльных устаноў.

Найбольш яскравыя прыклады – гэта З 1989 па 2017 год краіны Балтыі, дзе 27 гадоў колькасьць насельніцтва скарацілася амаль на 2 мільёны чалавек, альбо 23%. У Латвіі цяпер жыве 2 мільёны з 2,7 у 1989-м годзе, у Летуве – 2,8 з 3,7. Ва Ўкраіне колькасьць жыхароў скарацілася на 15%. На пачатку незалежнасьці было 52 мільёны ўкраінцаў, цяпер засталося 42 мільёны. Калі адняць акупаваны Крым (2 мільёнаў чалавек) ды захопленыя раёны Данецкай і Луганскай абласьцей застанецца ўсяго 38 мільёнаў чалавек.

Таксама адчувальны дэмаграфічны правал у Малдове ды Беларусі. Дадзеныя апошняга перапісу насельніцтва ў Малдове сьведчаць, што лічба жыхароў скарацілася з 4,3 мільёнаў да 2,9 мільёнаў чалавек. У Беларусі насельніцтва скарацілася на 700 тысяч чалавек (амаль 7%) я з 10,2 да 9,5 мільёнаў. Скарачэньні таксама і ў Расеі, якая толькі дзякуючы анэксіі Крыма (2 мільёны чалавек) колькасьць насельніцтва засталася нязьменнай – 147 мільёнаў чалавек.

Якія прычыны дадзенай сытуацыя? Ці ёсьць пэрспэктыва, што трэнд на скарачэньне насельніцтва зьменіцца? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт