Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі баставалі выбарцы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.01.2018 15:55
  • Забастоўка выбарцаў.mp3
У нядзелю ў амаль 100 гарадах прайшлі акцыі пратэсту «Забастоўка выбарцаў».
Foto: ANATOLY MALTSEV/EPA/PAP

Акцыю анансаваў Аляксей Навальны.

У Расеі ідзе выбарчая кампанія, 18 сакавіка ў гэтай краіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Адзін з кандыдатаў – Аляксей Навальны – заклікаў расейцаў байкатаваць выбары пасьля таго, як ЦВК не дапусьціла яго да выбарчай кампаніі. Навальны заклікаў людзей выйсьці ў нядзелю на вуліцу на акцыі ў падтрымку «Забастоўкі выбарцаў». Акцыі: мітынгі ды шэсьці – прайшлі ў амаль 100 гарадах, у тым ліку ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Омску, Мурманску, Навасібірску, Чалябінску, Самары, Уфе, Калінінградзе. На акцыі выйшлі каля 5 тысяч чалавек. Паліцыя затрымала больш за 350 чалавек, у тым ліку і Навальнага. Большасьць затрыманых пазьней адпусьцілі.

Пра што сьведчыць гэтая акцыя? Ці рэальны байкот выбараў у Расеі? Гэтыя тэмы мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт