Logo Polskiego Radia
Print

Хай Ізраіль ня кажа, што ня ведаў пра законапраект аб ІНП

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.01.2018 15:14
Цяпер прадстаўнікі габрэйскай дзяржавы рэзка пратэстуюць супраць закона.
www.pixabay.com/Public Domain

У выданьнях рэха апошніх падзей, калі ўлады Ізраіля запратэставалі супраць падрыхтоўкі ў Польшчы закона, які ўводзіць крымінальную адказнасьць за перайначваньне гісторыі Другой сусьветнай вайны, напрыклад, ужываньне словаў «польскія лягеры сьмерці». Так станецца ў выніку прыняцьця паправак у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Ізраільцяне лічаць, што такі закон моцна ўскладніць дасьледаваньні над гісторыяй, паколькі часам прадстаўнікі польскай нацыі выдавалі габрэяў нацыстам. Пазыцыю ізраільскай дзяржавы тлумачыла, між іншым, пасол Ізраіля.

Сайт wPolityce.pl публікуе дакумэнт, які абвяргае зьвесткі, быццам бы Ізраіль ня ведаў пра закон. З падрыхтаваных Міністэрствам юстыцыі дакумэнтаў вынікае, што чыноўнікі і дыпляматы габрэйскай дзяржавы дасканала ведалі законапраект, а іх заўвагі, унесеныя на пачатку працы над законам, былі ўзятыя пад увагу.

Засьцярогі ізраільскага боку заўсёды датычылі свабоды навуковых дасьледаваньняў, якую мог бы абмежаваць польскі закон. Пасьля ўвядзеньня параграфа пра тое, што адказнасьць не датычыць аўтараў навуковых прац і вытлумачэньне прадстаўнікам ізраільскага боку, што ў сувязі з гэтым праца гісторыкаў не падпадае пад пагрозу, зацікаўленьне пасольства Ізраіля законапраектам зьнікла.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі кажуць, што цягам апошняга году з Ізраіля не паступіў ніводзін сыгнал аб тым, што габрэйская дзяржава занепакоеная польскім законам.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт