Logo Polskiego Radia
Print

73 гады таму польскія падпольшчыкі забілі «ката Варшавы»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2018 21:00
  • Кучэра.mp3
Брыгадэнфюрэр СС і генэрал-маёр паліцыі Франц Кучэра да Варшавы служыў у Магілёве, дзе быў адказны за масавы тэрор.
Рэйхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер (у цэнтры) наведвае канцлягер "Маўтхаўзэн", побач зь ім у плашчы тагачасны гаўляйтэр Карынтыі Франц Кучэра, 1941 год  Рэйхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер (у цэнтры) наведвае канцлягер "Маўтхаўзэн", побач зь ім у плашчы тагачасны гаўляйтэр Карынтыі Франц Кучэра, 1941 год Public Domain CC0

73 гады таму польскае падпольле правяло ў Варшаве дзёрзкую й адважную акцыю, у выніку якой быў забіты высокапастаўлены афіцэр паліцыі й СС, на руках якога была кроў мірнага насельніцтва. Замах на гітлераўца разглядаецца спэцыялістамі як адна з найбольш важных падзей у гісторыі польскага супраціву ў гады вайны.
Высокапастаўленага гітлераўца звалі Франц Кутшэра. Нараджэнец Аўстрыі быў брагадэнфюрэрам СС і генэрал-маёрам паліцыі Варшаўскага дыстрыкту Генэрал-губэрнатарства – адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі на тэрыторыі акупаванай Польшчы з адміністрацыйным цэнтрам у Кракаве. З-за сваёй палітыкі і крывавых акцый у адносінах да жыхароў гораду й рэгіёну ён атрымаў мянушку «кат Варшавы».
Да Варшава Кутшэра служыў у акупаванай Чэхаславакіі, Югаславіі, Галяндыі й Савецкім Саюзе, дзе стаў вядомы як арганізатар забойстваў і пацыфікацый. Дарэчы, да Польшчы ён служыў у беларускім Магілёве, дзе займаў пасаду кіраўнік СС і паліцыі тылавога раёну групы армій «Цэнтар».
пра акцыю падпольшчыкаў – слухайце ў далучаным гукавым файле

73 гады таму польскае падпольле правяло ў Варшаве дзёрзкую й адважную акцыю, у выніку якой быў забіты высокапастаўлены афіцэр паліцыі й СС, на руках якога была кроў мірнага насельніцтва. Замах на гітлераўца разглядаецца спэцыялістамі як адна з найбольш важных падзей у гісторыі польскага супраціву ў гады вайны.

Высокапастаўленага гітлераўца звалі Франц Кучэра. Нараджэнец Аўстрыі быў брыгадэнфюрэрам СС і генэрал-маёрам паліцыі Варшаўскага дыстрыкту Генэрал-губэрнатарства – адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі на тэрыторыі акупаванай Польшчы з адміністрацыйным цэнтрам у Кракаве. З-за сваёй палітыкі і крывавых акцый у адносінах да жыхароў гораду й рэгіёну ён атрымаў мянушку «кат Варшавы».

Да Варшава Кучэра служыў у акупаванай Чэхаславакіі, Югаславіі, Галяндыі й Савецкім Саюзе, дзе стаў вядомы як арганізатар забойстваў і пацыфікацый. Дарэчы, да Польшчы ён служыў у беларускім Магілёве, дзе займаў пасаду кіраўнік СС і паліцыі тылавога раёну групы армій «Цэнтар».

пра акцыю падпольшчыкаў – слухайце ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт