Logo Polskiego Radia
Print

Дырэктар "Белсату": Мы не пераўтворыцца ў расейскамоўную тэлевізію

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.02.2018 13:45
  • Рамашэўская.mp3
Паводле Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, "Белсат" можа стаць зародкам для новага тэлеканалу, але не пераўтворыцца ў яго.
Агнешка Рамашэўска-Гузы дае інтэрвію Польскаму тэлебачаньнюАгнешка Рамашэўска-Гузы дае інтэрвію Польскаму тэлебачаньнюЯраслаў Іванюк/radyjo.net

Гэтак званае пацяпленьне стасункаў Эўразьвязу з Беларусьсю назіраецца ўжо працяглы час, аднак невядома, якія мэты павінны быць дасягнуты ў выніку гэтага паляпшэньня – гаворыць у інтэрвію Польскаму радыё дырэктар тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы. Яна таксама раскажа пра свае боязі на тэму падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі ды ацэніць прапановы стварыць эўразьвязаўскі тэлеканал для расейскамоўных гледачоў.
На гэтым тыдні Менск наведаў эўразьвязаўскі камісар па справах палітыкі добрасуседзтва Ёханэс Хан. Сярод іншых прагучала заява, што Брусэль хоча ўзмацняць стасункі з Беларусьсю. Ці, паводле вас, можна чарговы раз казаць пра паляпшэньне стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам?
А. Рамашэўска-Гузы: Я думаю, што гэты працэс адбываецца ўжо пэўны час. Паляпшэньне стасункаў з Польшчай не было чымсьці нечаканым, гэта быў працяг эўрапейскай ідэі. Праблема заключаецца ў тым, што ня вельмі зразумела, якая гэта ідэя. Гэта галоўнае пытаньне. Што гэтае пацяпленьне стасункаў магло б азначаць, што магло б запрапанаваць эўрапейскім краінам, у прыватнасьці, Польшчы? Праяўляецца гэтае ацяпленьне таксама ня нейкімі каардынальнымі крокамі. Можна казаць пра пэўны струмень грошай, які плыве ў Беларусь. Гэтыя грошы ў значнай ступені перасталі падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць, незалежныя арганізацыі, а ў большай ступені сталі паступаць у дзяржаўныя структуры, залежныя ад Лукашэнкі.
На вашую думку, гэта добра ці кепска?
А. Рамашэўска-Гузы: Я не лічу гэта добрым вырашэньнем спраў. Гэта таксама не азначае, што я не лічу, што стыпэндыя для маладых працаўнікоў дзяржаўных установаў ня мае сэнсу. Варта маладому пакаленьню намэнклятуры паказваць як выглядае Захад. Аднак нельга засяроджвацца выключна на гэтым. Сёньня трэба думаць, каму ты больш за ўсё патрэбны і хто патрэбны табе. Паводле мяне, гэта самае асноўнае. У кожным выпадку, выразна бачны адыход ад грамадзянскай супольнасьці і незалежных арганізацый. Я задумваюся, што будзе з рэпрэсіямі, якія ў Беларусі пэрыядычна паяўляюцца. Дапамога для рэпрэсаваных асоб была вельмі важнай. Невядома, ці яна будзе надалей працягвацца. Незразумела да чаго прывядзе ацяпленьне стасункаў, якое выразна бачна.
Некалькі слоў пра «Белсат». Сваю падтрымку тэлеканалу паабяцала Вялікабрытанія, якая пакуль зьяўляецца чальцом ЭЗ. Гаворка пра 5 млн фунтаў. Ці сам Эўразьвяз нейкім чынам падтрымлівае «Белсат»?
А. Рамашэўска-Гузы: Да нядаўняга часу падтрымлівала Эўрапейская камісія. Некалькі разоў мы атрымлівалі ад яе гранты. Мы да гэтага імкнуліся амаль пяць гадоў. Аднак вельмі хутка Эўракамісія адмовілася ад гэтага праекту. Калі казаць пра эўрапейскія краіны, то шэсьць гадоў сур’ёзную фінансавую падтрымку нам аказвала Швэцыя. Фінансавала таксама Нарвэгія. Гэта Галяндыя, якая надалей прымае ўдзел у фінансаваньні. Апошнім часам пэўныя прапановы паступілі ад Вялікабрытаніі.
Апошнім часам у эфіры «Белсату» штодзённа ёсьць расейскамоўны блёк. Ці «Белсат» мог бы стаць зародкам эўразьвязаўскай тэлевізія, накіраванай на Расею?
А. Рамашэўска-Гузы: Тут некалькі пытаньняў у адным. Па-першае, ці эўразьвязаўскай тэлевізіяй? Я ня ведаю. Гэта залежала б ад таго, якой бы была рэальная палітыка ЭЗ. Ці Эўразьвяз гатовы на такі сьмелы крок як стварэньне тэлевізіі? Другое пытаньне, ці «Белсат» мог бы стаць зародкам? Так, мог бы. Але, паводле мяне, ён не павінен у гэта пераўтварыцца, ён павінен нешта падобнае выдзеліць са сваёй структуры. Замена тэлеканалу ў тэлевізію для расейскамоўнага гледача азначала б тое, што нам трэба адмовіцца ад нашых 10-ці гадоў працы, адмовіцца ад нашых гледачоў, якія ведаюць нас як тэлевізію для Беларусі. Там наш глядач. І хоць беларускі, украінскі і расейскі міры ўзаемазьвязаныя, то яны ўсё ж асобныя. Гэта трэба дакладна разумець. Расея спрабуе іх аб’ядноўваць, гаворыць, што гэта адзінае цэлае. Мы гэтага рабіць не павінны. Мы павінны, выкарыстоўваючы досьвед і, магчыма, частку гледачоў, спрабаваць зрабіць нешта расейскамоўнае.
Дзякуем за размову.
Поўная вэрсія размовы на польскай мове тут.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт