Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы не выдаткоўваюць на месцы заробленых у Польшчы грошай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2018 15:45
На гэта зьвяртае ўвагу польскі рынак, які ўрэшце пачаў ставіцца да гастарбайтэраў з Украіны, як да спажыўцоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінцы не выдаткоўваюць на месцы заробленых у Польшчы грошай
На гэта зьвяртае ўвагу польскі рынак, які ўрэшце пачаў ставіцца да гастарбайтэраў з Украіны, як да спажыўцоў.
Паводле найноўшых дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, у трэцім квартале 2017 году польскія гастарбайтэры перавялі з-за мяжы на радзіму больш за мільярд эўра (4,3 мільярда злотых). Іншаземцы, якія працуюць у Польшчы, перавялі сваім сем’ям падобную суму. Таксама ўкраінцы, якія сярод гастарбайтэраў у Польшчы складаюць найбольшую групу, заробленых грошай у Польшчы не выдаткоўваюць, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Паводле Нацыянальнага банку Польшчы, у трэцім квартале мінулага году гастарбайтэры ў Польшчы перавялі на радзіму рэкордную суму, якая склала больш за 843 мільёны эўра (3,5 мільярда злотых). Дзеля параўнаньня, у 2016 годзе вартасьць згаданых пераводаў склала больш за 578 мільёнаў эўра (2,4 мільярдаў злотых). Гэта азначае, што за год вартасьць пераводаў вырасла на 44%. Больш за 90% зь іх зрабілі ўкраінцы, якія заробленых грошай не выдаткоўваюць у Польшчы.
Гэта прыцягвае ўвагу польскага рынку, які нейкі час таму пачаў ставіцца да ўкраінскіх гастарбайтэраў, як да патэнцыйных спажыўцоў. Польскія кампаніі сталі цікавіцца, колькі ўкраінцы выдаткоўваюць на падрыхтоўку сьвятаў ды што яны робяць у свабодным ад працы часе.
Пачалі ўзьнікаць першыя прапановы банкаў, апэратараў мабільнай сувязі й кур’ерскіх кампаніяў, накіраваныя менавіта да працаўнікоў з Украіны. „Gazeta Wyborcza” нагадвае, што, паводле агульных дадзеных, напрыканцы 2017 году ў Польшчы працавалі каля 1 мільёна 800 тысяч грамадзянаў Украіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт