Logo Polskiego Radia
Print

Менск баіцца СМІ Пуціна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2018 12:41
"Фронт інфармацыйнай вайны з Масквой надалей адчынены".
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Rzeczpospolita Менск баіцца СМІ Пуціна
Польская газэта піша пра зьмены на пасадах галоўных рэдактараў вядучых дзяржаўных СМІ. Аляксандар Лукашэнка заклікаў новапрызначаных рэдактараў дзяржаўных СМІ, каб яны бралі прыклад з Захаду. З расейскіх каналаў прэзыдэнт таксама загадаў браць прыклад, але толькі ў пытаньнях здымкаў і працы апэратараў. «У ніякім выпадку мы ня можам апусьціцца да ўзроўню і спосабу працы расейскіх тэлеканалаў. Нам хапае свайго ўласнага зьместу», – казаў Лукашэнка.
Многае сьведчыць аб тым, што ўлады ў Менску пачынаюць громка казаць пра тое, што беларускія аналітыкі назіраюць з часу анэксіі Крыму. Некалькі дзён таму намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Максім Рыжанкоў падчас нарады ў Міністэрстве інфармацыі сказаў, што беларускія СМІ «павінны ствараць больш уласных матэрыялаў». Ён сьцьвердзіў, што гэта павінна «ўзмацніць сувэрэнітэт краіны».
«Фронт інфармацыйнай вайны з Масквой надалей адчынены. Гэтая вайна часам узмацняецца, а часам сьціхае. Лукашэнка вельмі добра памятае цкаваньне расейскіх СМІ, якія апошнім часам часта абвінавачвалі яго ў спробе ўцёкаў на Захад, а нават параўноўвалі Беларусь з жонкай-здрадніцай», – гаворыць выданьню палітоляг Аляксандар Класкоўскі. Ён адзначае, што расейская імпэрская прапаганда гадамі кшталтавала ток мысьленьня беларусаў. «Калі казаць пра якасьць, то расейскія СМІ нашмат апераджаюць лукашэнкаўскія. Гэта адбіваецца на апытаньнях, з якіх вынікае, што 2/3 беларусаў падтрымліваюць анэксію Крыму», – адзначае Класкоўскі.

Rzeczpospolita: Польская газэта піша пра зьмены на пасадах галоўных рэдактараў вядучых дзяржаўных СМІ. Аляксандар Лукашэнка заклікаў новапрызначаных рэдактараў дзяржаўных СМІ, каб яны бралі прыклад з Захаду. З расейскіх каналаў прэзыдэнт таксама загадаў браць прыклад, але толькі ў пытаньнях здымкаў і працы апэратараў.

«У ніякім выпадку мы ня можам апусьціцца да ўзроўню і спосабу працы расейскіх тэлеканалаў. Нам хапае свайго ўласнага зьместу», – казаў Лукашэнка.

Многае сьведчыць аб тым, што ўлады ў Менску пачынаюць громка казаць пра тое, што беларускія аналітыкі назіраюць з часу анэксіі Крыму. Некалькі дзён таму намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Максім Рыжанкоў падчас нарады ў Міністэрстве інфармацыі сказаў, што беларускія СМІ «павінны ствараць больш уласных матэрыялаў». Ён сьцьвердзіў, што гэта павінна «ўзмацніць сувэрэнітэт краіны».

«Фронт інфармацыйнай вайны з Масквой надалей адчынены. Гэтая вайна часам узмацняецца, а часам сьціхае. Лукашэнка вельмі добра памятае цкаваньне расейскіх СМІ, якія апошнім часам часта абвінавачвалі яго ў спробе ўцёкаў на Захад, а нават параўноўвалі Беларусь з жонкай-здрадніцай», – гаворыць выданьню палітоляг Аляксандар Класкоўскі.

Ён адзначае, што расейская імпэрская прапаганда гадамі кшталтавала ток мысьленьня беларусаў. «Калі казаць пра якасьць, то расейскія СМІ нашмат апераджаюць лукашэнкаўскія. Гэта адбіваецца на апытаньнях, з якіх вынікае, што 2/3 беларусаў падтрымліваюць анэксію Крыму», – адзначае Класкоўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт