Logo Polskiego Radia
Print

Латвія пацьвярджае сяброўства з Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2018 12:48
Латвія хоча, каб як мага большая частка міжнароднага гандлю Беларусі праходзіла праз парты ў Рызе і Вэнтспілсе.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna
Латвія пацьвярджае сяброўства з Беларусьсю
Двухдзённы візыт латвійскага прэм’ера Марыса Кучынскіса ў Беларусь зьяўляецца чарговым доказам таго, што адліга ў стасунках Беларусі і Захаду працягваецца. Гэтаму не перашкаджаюць пратэсты апазыцыі, якая прыводзіць факты, што лібэралізацыя ў Беларусі зьяўляецца мітам.
Разам з латвійскім прэм’ерам у Менск прыехалі міністры аховы навакольнага асяродзьдзя і рэгіянальнага разьвіцьця. Такі выбар міністраў не зьяўляецца выпадковым. Латвійцы выкарыстоўваюць факт, што Беларусь, якая ў пяць разоў большая за Латвію, ня мае доступу да мора. Латвія хоча, каб як мага большая частка міжнароднага гандлю Беларусі праходзіла праз парты ў Рызе і Вэнтспілсе. Акрамя таго прыдалася б мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры.
Латвія нават падчас міжнароднай ізаляцыі Беларусі пасьля жорсткага разгону пасьлявыбарчых пратэстаў у 2010 годзе была прыхільніцай як мага хутчэйшай адмены санкцый. У 2013 годзе міністар замежных спраў Латвіі быў першым заходнім кіраўніком МЗС, які прыехаў у Менск. Калі ўзяць пад увагу рост ВУП, то Латвія зьяўляецца адзінай краінай ЭЗ, для якой добрыя адносіны з Менскам зьяўляюцца вельмі патрэбнымі.

Dziennik Gazeta Prawna: Двухдзённы візыт латвійскага прэм’ера Марыса Кучынскіса ў Беларусь зьяўляецца чарговым доказам таго, што адліга ў стасунках Беларусі і Захаду працягваецца. Гэтаму не перашкаджаюць пратэсты апазыцыі, якая прыводзіць факты, што лібэралізацыя ў Беларусі зьяўляецца мітам.

Разам з латвійскім прэм’ерам у Менск прыехалі міністры аховы навакольнага асяродзьдзя і рэгіянальнага разьвіцьця. Такі выбар міністраў не зьяўляецца выпадковым. Латвійцы выкарыстоўваюць факт, што Беларусь, якая ў пяць разоў большая за Латвію, ня мае доступу да мора. Латвія хоча, каб як мага большая частка міжнароднага гандлю Беларусі праходзіла праз парты ў Рызе і Вэнтспілсе. Акрамя таго прыдалася б мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры.

Латвія нават падчас міжнароднай ізаляцыі Беларусі пасьля жорсткага разгону пасьлявыбарчых пратэстаў у 2010 годзе была прыхільніцай як мага хутчэйшай адмены санкцый. У 2013 годзе міністар замежных спраў Латвіі быў першым заходнім кіраўніком МЗС, які прыехаў у Менск. Калі ўзяць пад увагу рост ВУП, то Латвія зьяўляецца адзінай краінай ЭЗ, для якой добрыя адносіны з Менскам зьяўляюцца вельмі патрэбнымі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт