Logo Polskiego Radia
Print

У Менску кожны дзень праходзіць акцыя "Сэлфі незалежнасьці"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2018 13:28
Падрыхтоўка да сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў поўным разгары.
Афіцыйны лягатып акцыі "Сэлфі незалежнасьці"

Акцыя «Сэлфі незалежнасьці», расклееныя па Менску ўлёткі аб сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР, памятная манэта з Пагоняй – падрыхтоўка да сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай народнай рэспублікі ў поўным разгары. Пра падрабязнасьці раскажа АВ
Раз у тыдзень адбываюцца сустрэчы аргкамітэта па сьвяткаваньні 25 сакавіка 100-годзьдзя БНР, аднак акцыі з гэтай нагоды адбываюцца ўжо і цяпер. Адной з іх зьяўляецца акцыя «Сэлфі незалежнасьці». Ідэя акцыі заключаецца ў тым, каб за 50 дзён да юбілею а 18 гадзіне кожнага дня ў Менску рабіць сэлфі ля дамоў з адпаведнымі нумарамі – расказвае сустаршыня аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР Павал Севярынец.
П. Севярынец: За 50 дзён каля дому №50, за 49 дзён каля дому №49 і гэтак далей. 24 сакавіка – сэлфі на плошчы Незалежнасьці. 25 сакавіка – ўрачыстае шэсьце і мітынг. 18.00 – гэта адсылка да 1918 году, калі была абвешчана трэцяя статутная грамата БНР. Людзі падыходзяць і цікавяцца. Самымі ўстойлівымі наведвальнікамі акцыі зьяўляюцца супрацоўнікі Савецкага райаддзелу Менску. Мы з імі пазнаёміліся, запрашалі прымаць удзел у віктарыне. Яны адмовіліся. На кожнай акцыі праходзіць віктарына. Гэта каля 10 пытаньняў пра гісторыю БНР, для пераможцаў – прызы. Будзем спадзявацца, што чым бліжэй да плошчы Незалежнасьці, тым больш людзей будзе на сэлфі.
Нацыянальны аргкамітэт зацьвердзіў эмблему і сымболіку адзначэньня 100-годзьдзя БНР. Яна будзе выкарыстоўвацца ў аздабленьні ўсёй друкаванай, візуальнай і віртуальнай прадукцыі, а таксама ў межах акцый, сьвяточных і творчых мерапрыемстваў.
У Менску пачалі зьяўляцца першыя ўлёткі, якія інфармуюць пра акцыю 25 сакавіка.
У сэрыі «Мая краіна Беларусь» выйдуць сувэнірныя манэты да юбілею першай беларускай дзяржавы. Іх аўтар і стваральнік – майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Цікавосткай дызайну новага сувэніра стала «Пагоня» з крыламі, як у вэрсіі 1918 года. Намінал манэты – 1 талер, наклад – 100 асобнікаў. Дарэчы, Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў. Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не пасьпела. Выпуск манэты з сымболікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампэнсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасьці».
Паседжаньні аргкамітэту праходзяць кожны тыдзень, а адзінай праблемай застаецца абыякавасьць дзяржаўных уладаў да плянаваных сьвяткаваньняў – гаворыць Павал Севярынец.
П. Севярынец: Усё астатняе ідзе сваёй чарадой. У нас цяпер ёсьць дзесятак камісій, якія працуюць над рознымі справамі. Гэта мастацкая камісія, якая займаецца аздабленьнем акцый. Юрыдычная камісія. Гэта літаратурна-гістарычная, якая рыхтуе і друкуе матэрыялы пра 100-годзьдзе БНР. Інфармацыйная камісія і г.д.
Цяпер рыхтуецца галасаваньне па сьпісе лідараў БНР. Ёсьць ідэя ў галаве калёны несьці каля 20 партрэтаў заснавальнікаў БНР. Для гэтага іх трэба выдаць. Галасаваньне будзе адбывацца пры дапамозе інтэрнэту.
Да ўдзелу мы запрашаем менчукоў і прадстаўнікоў амбасад, якія акрэдытаваныя ў Менску. Большасьць значных амбасадаў ужо паінфармаваная, што адбудзецца такое сьвяткаваньне. Больш таго, мы прасілі прадстаўнікоў ЗША і краін ЭЗ паспрыяць таму, каб акцыя прайшла ў замоўленым фармаце.
Прадстаўнікі аргкамітэту, Павал Севярынец і Максім Вінярскі, ужо чацьвёрты раз спрабавалі патрапіць на прыём да старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца. Супрацоўніца гарвыканкаму, адказная за запіс на прыём да кіраўніцтва, адмовілася гэта зрабіць.
Вінярскаму і Севярынцу прапанавалі пакінуць пісьмовы зварот да намесьніка старшыні Менгарвыканкама і яшчэ раз патлумачыць, навошта неабходная сустрэча. Актывісты так і зрабілі.
Адносна заяўкі на правядзеньне масавай акцыі, пачатак якой заплянаваны на плошчы Якуба Коласа а 14:00 25 сакавіка, было патлумачана, што яна знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Менгарвыканкама. На сёньня ніякага адказу няма.

Акцыя «Сэлфі незалежнасьці», расклееныя па Менску ўлёткі аб сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР, памятная манэта з Пагоняй – падрыхтоўка да сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў поўным разгары.

Раз у тыдзень адбываюцца сустрэчы аргкамітэта па сьвяткаваньні 25 сакавіка 100-годзьдзя БНР, аднак акцыі з гэтай нагоды адбываюцца ўжо і цяпер. Адной з іх зьяўляецца акцыя «Сэлфі незалежнасьці». Ідэя акцыі заключаецца ў тым, каб за 50 дзён да юбілею а 18 гадзіне кожнага дня ў Менску рабіць сэлфі ля дамоў з адпаведнымі нумарамі – расказвае сустаршыня аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР Павал Севярынец.

П. Севярынец: За 50 дзён каля дому №50, за 49 дзён каля дому №49 і гэтак далей. 24 сакавіка – сэлфі на плошчы Незалежнасьці. 25 сакавіка – ўрачыстае шэсьце і мітынг. 18.00 – гэта адсылка да 1918 году, калі была абвешчана трэцяя статутная грамата БНР. Людзі падыходзяць і цікавяцца. Самымі ўстойлівымі наведвальнікамі акцыі зьяўляюцца супрацоўнікі Савецкага райаддзелу Менску. Мы з імі пазнаёміліся, запрашалі прымаць удзел у віктарыне. Яны адмовіліся. На кожнай акцыі праходзіць віктарына. Гэта каля 10 пытаньняў пра гісторыю БНР, для пераможцаў – прызы. Будзем спадзявацца, што чым бліжэй да плошчы Незалежнасьці, тым больш людзей будзе на сэлфі.

/

Нацыянальны аргкамітэт зацьвердзіў эмблему і сымболіку адзначэньня 100-годзьдзя БНР. Яна будзе выкарыстоўвацца ў аздабленьні ўсёй друкаванай, візуальнай і віртуальнай прадукцыі, а таксама ў межах акцый, сьвяточных і творчых мерапрыемстваў.

У Менску пачалі зьяўляцца першыя ўлёткі, якія інфармуюць пра акцыю 25 сакавіка.

У сэрыі «Мая краіна Беларусь» выйдуць сувэнірныя манэты да юбілею першай беларускай дзяржавы. Іх аўтар і стваральнік – майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Цікавосткай дызайну новага сувэніра стала «Пагоня» з крыламі, як у вэрсіі 1918 года. Намінал манэты – 1 талер, наклад – 100 асобнікаў. Дарэчы, Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў. Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не пасьпела. Выпуск манэты з сымболікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампэнсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасьці».

Паседжаньні аргкамітэту праходзяць кожны тыдзень, а адзінай праблемай застаецца абыякавасьць дзяржаўных уладаў да плянаваных сьвяткаваньняў – гаворыць Павал Севярынец.

П. Севярынец: Усё астатняе ідзе сваёй чарадой. У нас цяпер ёсьць дзесятак камісій, якія працуюць над рознымі справамі. Гэта мастацкая камісія, якая займаецца аздабленьнем акцый. Юрыдычная камісія. Гэта літаратурна-гістарычная, якая рыхтуе і друкуе матэрыялы пра 100-годзьдзе БНР. Інфармацыйная камісія і г.д.

Цяпер рыхтуецца галасаваньне па сьпісе лідараў БНР. Ёсьць ідэя ў галаве калёны несьці каля 20 партрэтаў заснавальнікаў БНР. Для гэтага іх трэба выдаць. Галасаваньне будзе адбывацца пры дапамозе інтэрнэту.

Да ўдзелу мы запрашаем менчукоў і прадстаўнікоў амбасад, якія акрэдытаваныя ў Менску. Большасьць значных амбасадаў ужо паінфармаваная, што адбудзецца такое сьвяткаваньне. Больш таго, мы прасілі прадстаўнікоў ЗША і краін ЭЗ паспрыяць таму, каб акцыя прайшла ў замоўленым фармаце.

Прадстаўнікі аргкамітэту, Павал Севярынец і Максім Вінярскі, ужо чацьвёрты раз спрабавалі патрапіць на прыём да старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца. Супрацоўніца гарвыканкаму, адказная за запіс на прыём да кіраўніцтва, адмовілася гэта зрабіць.

Вінярскаму і Севярынцу прапанавалі пакінуць пісьмовы зварот да намесьніка старшыні Менгарвыканкама і яшчэ раз патлумачыць, навошта неабходная сустрэча. Актывісты так і зрабілі.

Адносна заяўкі на правядзеньне масавай акцыі, пачатак якой заплянаваны на плошчы Якуба Коласа а 14:00 25 сакавіка, было патлумачана, што яна знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Менгарвыканкама. На сёньня ніякага адказу няма.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт