Logo Polskiego Radia
Print

Сотні тысяч вэнэсуэльцаў уцяклі з краіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.02.2018 14:22
Калюмбія і Бразылія не спраўляюцца з масай уцекачоў, якія ўцякаюць з суседняй краіны ад галечы і безнадзейнасьці.
Тысячы вэнэсуэльцаў, якія спрабуюць трапіць у Калюмбію праз міжнародны мост Simon Bolivar.Тысячы вэнэсуэльцаў, якія спрабуюць трапіць у Калюмбію праз міжнародны мост Simon Bolivar.PAP/EPA/Juan Pablo Cohen/ HANDOUT

Gazeta Wyborcza
Сотні тысяч вэнэсуэльцаў уцяклі з краіны. Калюмбія і Бразылія не спраўляюцца з масай уцекачоў, якія ўцякаюць з суседняй краіны ад галечы і безнадзейнасьці. Масавыя ўцёкі вэнэсуэльцаў з краіны пачаліся ў 2016 годзе, а ўзмацніліся ў 2017 і ў першых тыднях 2018 году. У суседнія Калюмбію і Бразылію ўцяклі сотні тысяч вэнэсуэльцаў.
Амаль 1 млн чалавек кожны тыдзень праходзіць праз мяжу за пакупкамі. Яна купляюць прадукты харчаваньня і іншыя тавары першай неабходнасьці, пасьля чаго вяртаюцца. Многія аднак уцяклі назаўсёды і паехалі далей у Эквадор, Пэру і ўглыб Калюмбіі.
600 тысяч чалавек вегетуюць у калюмбійскіх гарадах блізу мяжы. Уцекачы качуюць на вуліцах, у парках, на ўскраінах гарадоў, беспасьпяхова шукаючы працы. Мясцовыя жыхары і ўлады дапамагаюць як могуць, але адчуваюць сябе больш бездапаможнымі ў абліччы бясконцай хвалі ўцекачоў.
Нягледзячы на ўзмоцнены кантроль на межах улады Калюмбіі і Бразыліі не разьлічваць, што колькасьць уцекачоў зьменшыцца. Улады Калюмбіі ацэньваюць, што да канца ліпеня іх будзе мільён.
Людзі ўцякаюць, бо ў крамах няма ежы, а ў аптэках лекаў. ВУП падае пяты год запар. Інфляцыя ў 2017 годзе была самай высокай у сьвеце і складала 2600%. У Каракасе і іншых гарадах масавыя беспарадкі і напады на крамы сталі штодзённасьцю. Рэжым няспынна абвінавачвае ў крызысе апазыцыю, якая нібыта ў зговары з імпэрыялістамі з ЗША і Эўропы.

Gazeta Wyborcza: Масавыя ўцёкі вэнэсуэльцаў з краіны пачаліся ў 2016 годзе, а ўзмацніліся ў 2017 і ў першых тыднях 2018 году. У суседнія Калюмбію і Бразылію ўцяклі сотні тысяч вэнэсуэльцаў.

Амаль 1 млн чалавек кожны тыдзень праходзіць праз мяжу за пакупкамі. Яна купляюць прадукты харчаваньня і іншыя тавары першай неабходнасьці, пасьля чаго вяртаюцца. Многія аднак уцяклі назаўсёды і паехалі далей у Эквадор, Пэру і ўглыб Калюмбіі.

600 тысяч чалавек вегетуюць у калюмбійскіх гарадах блізу мяжы. Уцекачы качуюць на вуліцах, у парках, на ўскраінах гарадоў, беспасьпяхова шукаючы працы. Мясцовыя жыхары і ўлады дапамагаюць як могуць, але адчуваюць сябе больш бездапаможнымі ў абліччы бясконцай хвалі ўцекачоў.

Нягледзячы на ўзмоцнены кантроль на межах улады Калюмбіі і Бразыліі не разьлічваць, што колькасьць уцекачоў зьменшыцца. Улады Калюмбіі ацэньваюць, што да канца ліпеня іх будзе мільён.

Людзі ўцякаюць, бо ў крамах няма ежы, а ў аптэках лекаў. ВУП падае пяты год запар. Інфляцыя ў 2017 годзе была самай высокай у сьвеце і складала 2600%. У Каракасе і іншых гарадах масавыя беспарадкі і напады на крамы сталі штодзённасьцю.

Рэжым няспынна абвінавачвае ў крызысе апазыцыю, якая нібыта ў зговары з імпэрыялістамі з ЗША і Эўропы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт