Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пройдуць дзьве дыктоўкі па беларускай мове

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2018 14:51
Дыктоўкі прысьвечаныя Дню роднай мовы і 100-годзьдзю БНР.

З нагоды Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у Варшаве пройдуць дзьве дыктоўкі па беларускай мове. Першая з іх пройдзе ў Беларускім доме 20 лютага а 19 гадзіне. У якасьці тэксту дыктоўкі будзе ўзяты знакавы тэкст БНР. «Так сымбалічна мы распачынаем сьвяткаваньне 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі», – паведамляюць арганізатары. Таксама ў праграме віктарына і конкурсы на веданьне беларускай мовы і фактаў з гісторыі БНР!
Адмысловы госьць імпрэзы – сябра Рады БНР, віцэ-дырэктар «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі выступіць са сьвяточнай прамовай і прадставіць тэкст Нацыянальнай дыктоўкі. Вядоўца імпрэзы – літаратарка, паэт, аўтарка праграмы «Прыват» на «Белсаце» Валярына Кустава.
Другая дыктоўка па беларускай мове пройдзе 21 лютага ў бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту ў 17.00. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы дыктоўку ладзіць Кафэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Аўтараў прац без памылак і прац з найменшай колькасьцю памылак чакаюць дыплёмы.

/

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт