Logo Polskiego Radia
Print

39 гадоў таму ў цэнтры Варшавы выбух забіў 46 чалавек (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2018 07:14
  • Rotunda.mp3
Тагачасная трагедыя ў банку PKO - буйнейшае сьмяротнае жніво ў пасьляваеннай гісторыі польскай сталіцы.
Зьнішчаны выбухам будынакЗьнішчаны выбухам будынакcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

39 гадоў таму ў Варшаве здарылася найбольшая трагедыя ў пасьляваеннай гісторыі польскай сталіцы. У самым цэнтры горада ў выніку выбуху загінулі дзясяткі людзей, многія атрымалі раненьні.
У сэрцы польскай сталіцы, недалёка ад чыгуначнага вакзалу «Варшава цэнтральная», знаходзіўся гмах, які быў адной зь візытовак гораду. Гэта быў банкаўскі будынак круглай формы, так званая «Ратунда» банку PKO (ПэКаО). Аб’ект быў пабудаваны ў 1966 годзе. Гэта быў арыгінальны будынак, які па форме нагадваў цыліндар са шклянымі сьценамі. З-за формы, у тым ліку гафрыраванага даху, яго ў народзе называлі «генэральскай фуражкай». У «Ратундзе» разьмяшчаўся адзін з варшаўскіх філіялаў банку PKO – найбуйнейшай польскай фінансавай установы па сёньняшні дзень.
І вось, 15 лютага 1979 году ў Варшаве прагрымеў выбух. Той, хто быў у цэнтры гораду, мог убачыць зьнішчаную «Ратунду»: выбітыя шкляныя сьцены, выгнуты каркас, мноства загінулых і параненых. Вось што тады, амаль адразу пасьля трагедыі, паведамляла Польскае радыё.
Польскае радыё: Гэта здарылася ў чацьвер, дакладна а 12.37. У вядомай усім «Ратундзе» банку PKO на скрыжаваньні Маршалкоўскай вуліцы й Ерусалімскай алеі з пакуль што нявысьветленай прычыны адбыўся выбух. Загінулі 44 чалавекі, дзясяткі параненых знаходзяцца ў 14 варшаўскіх шпіталях. Тысячы людзей прыходзяць у мэдычныя пункты, каб аддаць кроў. Улады ўсім пацярпелых запэўнілі дапамогу. Паводле ўступнага сьледзтва, непасрэднай прычынай трагедыі стаў выбух прыроднага газу. З-за няспраўнага кляпану адбылася ўцечка газу з труб, пракладзеных пад зямлёй каля «Ратунды». Газ па тэлекамунікацыйных каналах пачаў выходзіць з сыстэмы й накоплівацца ў падзямельлі банку PKO.
Першы сакратар Польскай аб’яднанай рабочай партыі Эдвард Герэк выказаў спачуваньні сем’ям загінулых, а таксама падзякаваў жыхарам Варшавы за ўдзел у ратавальнай акцыі. Герэк заклікаў як мага хутчэй высьветліць дакладную прычыну катастрофы.
Польскае радыё паведамляла пра 44 сьмяротныя ахвяры, аднак празь некалькі дзён у шпіталях памерлі чарговыя пацярпелыя. Такім чынам, агульная колькасьць загінулых склала 46 чалавек, а раненьні атрымалі 135 чалавек. Хоць ёсьць крыніцы, якія паведамляюць пра 49 сьмяротных ахвяр.
Ратавальная акцыя працягвалася шэсьць дзён – у ёй, акрамя адпаведных службаў, прымала ўдзел каля 2 тыс. рабочых.
Выбух прагрымеў за 20 хвілін да канца першай зьмены. У той момант у «Ратундзе» знаходзілася 170 супрацоўнікаў, у асноўным жанчын, і 300 кліентаў. Паводле сьведкаў, у момант выбуху «цэлы будынак раптоўна падняўся на сэкунду ў паветра, а пасьля з грукатам апусьціўся й трэснуў».
І хоць амаль адразу ў якасьці галоўнай прычыны трагедыі разглядаўся выбух газу, то сярод жыхароў Варшавы й Польшчы распаўсюдзіліся чуткі пра нібыта тэракт.
Насамрэч і сапраўды выбухнуў газ. Праз 20 гадоў пасьля трагедыі, калі здымаўся дакумэнтальны фільм пра выбух у «Ратундзе», аўтарам удалося высьветліць асобу рабочага, які надта моцна закруціў газавы кляпан, пашкодзіўшы яго разьбу. Празь нейкі час элемэнт кляпана зламаўся і ўтварылася 77-сантымэтровая прабоіна, зь якой пачаў выходзіць газ.
Будынак «Ратунды» быў зьнішчаны ў 70%, але практычна без зьмяненьняў ён быў вельмі хутка адноўлены й адкрыты ў канцы кастрычнік таго ж году.
У 2017 годзе будынак разабралі. На яго месцы пачалося будаўніцтва такога ж, які атрымае назву «Новая Ратунда». Адкрыцьцё аб’екту заплянаванае на чацьвёрты квартал 2018 году.
Дарэчы, «Ратунда», якой ужо няма, цягам гадоў была месцам, дзе жыхары Варшавы дамаўляліся на сустрэчу, у тым ліку й на рандэву. Трэба спадзявацца, што такую ж ролю будзе выконваць і «Новая Ратунда».
Валеры Саўко

39 гадоў таму ў Варшаве здарылася найбольшая трагедыя ў пасьляваеннай гісторыі польскай сталіцы. У самым цэнтры горада ў выніку выбуху загінулі дзясяткі людзей, многія атрымалі раненьні.

У сэрцы польскай сталіцы, недалёка ад чыгуначнага вакзалу «Варшава цэнтральная», знаходзіўся гмах, які быў адной зь візытовак гораду. Гэта быў банкаўскі будынак круглай формы, так званая «Ратунда» банку PKO (ПэКаО). Аб’ект быў пабудаваны ў 1966 годзе. Гэта быў арыгінальны будынак, які па форме нагадваў цыліндар са шклянымі сьценамі. З-за формы, у тым ліку гафрыраванага даху, яго ў народзе называлі «генэральскай фуражкай». У «Ратундзе» разьмяшчаўся адзін з варшаўскіх філіялаў банку PKO – найбуйнейшай польскай фінансавай установы па сёньняшні дзень.

І вось, 15 лютага 1979 году ў Варшаве прагрымеў выбух. Той, хто быў у цэнтры гораду, мог убачыць зьнішчаную: выбітыя шкляныя сьцены, выгнуты каркас, мноства загінулых і параненых. Вось што тады, амаль адразу пасьля трагедыі, паведамляла Польскае радыё.

commons.wikimedia.org/Public
commons.wikimedia.org/Public Domain CC0/«Ратунда», 1968 год

Польскае радыё: Гэта здарылася ў чацьвер, дакладна а 12.37. У вядомай усім «Ратундзе» банку PKO на скрыжаваньні Маршалкоўскай вуліцы й Ерусалімскай алеі з пакуль што нявысьветленай прычыны адбыўся выбух. Загінулі 44 чалавекі, дзясяткі параненых знаходзяцца ў 14 варшаўскіх шпіталях. Тысячы людзей прыходзяць у мэдычныя пункты, каб аддаць кроў. Улады ўсім пацярпелых запэўнілі дапамогу. Паводле ўступнага сьледзтва, непасрэднай прычынай трагедыі стаў выбух прыроднага газу. З-за няспраўнага кляпану адбылася ўцечка газу з труб, пракладзеных пад зямлёй каля «Ратунды». Газ па тэлекамунікацыйных каналах пачаў выходзіць з сыстэмы й накоплівацца ў падзямельлі банку PKO.

Першы сакратар Польскай аб’яднанай рабочай партыі Эдвард Герэк выказаў спачуваньні сем’ям загінулых, а таксама падзякаваў жыхарам Варшавы за ўдзел у ратавальнай акцыі. Герэк заклікаў як мага хутчэй высьветліць дакладную прычыну катастрофы.

тэма відэа - выбух: ад пачатку да 2.40 хв

Польскае радыё паведамляла пра 44 сьмяротныя ахвяры, аднак празь некалькі дзён у шпіталях памерлі чарговыя пацярпелыя. Такім чынам, агульная колькасьць загінулых склала 46 чалавек, а раненьні атрымалі 135 чалавек. Хоць ёсьць крыніцы, якія паведамляюць пра 49 сьмяротных ахвяр.

Ратавальная акцыя працягвалася шэсьць дзён – у ёй, акрамя адпаведных службаў, прымала ўдзел каля 2 тыс. рабочых.

Выбух прагрымеў за 20 хвілін да канца першай зьмены. У той момант у «Ратундзе» знаходзілася 170 супрацоўнікаў, у асноўным жанчын, і 300 кліентаў. Паводле сьведкаў, у момант выбуху «цэлы будынак раптоўна падняўся на сэкунду ў паветра, а пасьля з грукатам апусьціўся й трэснуў».

І хоць амаль адразу ў якасьці галоўнай прычыны трагедыі разглядаўся выбух газу, то сярод жыхароў Варшавы й Польшчы распаўсюдзіліся чуткі пра нібыта тэракт.

Насамрэч і сапраўды выбухнуў газ. Праз 20 гадоў пасьля трагедыі, калі здымаўся дакумэнтальны фільм пра выбух у «Ратундзе», аўтарам удалося высьветліць асобу рабочага, які надта моцна закруціў газавы кляпан, пашкодзіўшы яго разьбу. Празь нейкі час элемэнт кляпана зламаўся і ўтварылася 77-сантымэтровая прабоіна, зь якой пачаў выходзіць газ.

commons.wikimedia.org/Fortepan
commons.wikimedia.org/Fortepan — ID 20798/CC BY-SA 3.0/ пасьля рэканструкцыі, 1981 год

Будынак «Ратунды» быў зьнішчаны ў 70%, але практычна без зьмяненьняў ён быў вельмі хутка адноўлены й адкрыты ў канцы кастрычнік таго ж году.

У 2017 годзе будынак разабралі. На яго месцы пачалося будаўніцтва такога ж, які атрымае назву «Новая Ратунда». Адкрыцьцё аб’екту заплянаванае на чацьвёрты квартал 2018 году.

Дарэчы, «Ратунда», якой ужо няма, цягам гадоў была месцам, дзе жыхары Варшавы дамаўляліся на сустрэчу, у тым ліку й на рандэву. Трэба спадзявацца, што такую ж ролю будзе выконваць і «Новая Ратунда».

commons.wikimedia.org/Adrian
commons.wikimedia.org/Adrian Grycuk/CC BY-SA 3.0 pl/«Ратунда» ў 2016 годзе


Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт