Logo Polskiego Radia
Print

Мінае 40 гадавіна заснаваньня Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2018 14:58
  • Катавіцэ.mp3
Гэта была першая ў ПНР незалежная ад уладаў прафсаюзная арганізацыя.
Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк ускладвае кветкі каля шыльды ў гонар заснаваньня Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі.

Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк ускладвае кветкі каля шыльды ў гонар заснаваньня Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі. PAP/Andrzej Grygiel

Мінае 40 гадавіна заснаваньня Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі. Яны былі заснаваныя 24 лютага 1978 году катавіцкім апазыцыянэрам Казімірам Сьвітанем. Гэта была першая ў ПНР незалежная ад уладаў прафсаюзная арганізацыя. Пачаткова яна называлася Працоўны камітэт, а пасьля Заснавальніцкі камітэт Свабодных прафсаюзаў у Катавіцэ.
Заснавальніцкія дакумэнты падпісалі пяць актывістаў. Двое з іх пад ціскам Службаў бясьпекі выйшлі з камітэту.
Камітэт апрацоўваў дакумэнты, распаўсюджваў незалежныя часопісы, выдаваў звароты. Яго дзеячы супрацоўнічалі з іншымі апазыцыйнымі арганізацыямі, напрыклад, Рухам абароны правоў чалавека і грамадзяніна.
Многія гады пасьля Казімеж Сьвітань (памёр у 2014 годзе) узгадваў, што ў той час дзейнасьць свабодных прафсаюзаў здавалася цалкам нерэальнай.
К. Сьвітань: Мая барацьба за свабодную Польшчу пачалася даўным даўно. Для польскага народу стварэньне свабодных прафсаюзаў было вельмі важнай падзеяй, якая нікому нават ня сьнілася. Нават вялікія палітыкі не дадумаліся аднавіць свабодныя прафсаюзы.
У 2016 годзе Казімеж Сьвітань быў пасьмяротна ўзнагароджаны Крыжом свабоды і салідарнасьці. Пра яго заслугі нагадаў старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.
Я. Шарэк: Гэта чалавек-легенда. Гэта чалавек, які ў Катавіцэ стварыў першы ў Польшчы свабодны прафсаюз. Гэта быў 1978 год, праз два месяцы такі прафсаюз узьнік на ўзьбярэжжы. Гэтыя падзеі сталі пачаткам заснаваньня ў 1979 годзе прафсаюзу «Салідарнасьць». Трэба памятаць, што пачаткі былі тут, у Катавіцэ.
Дзеячы Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі няспынна падвяргаліся рэпрэсіям з боку Службаў бясьпекі, за імі рэгулярна сачылі. Чальцоў іх сямей стала кантралявалі, выклікалі на допыты, запужвалі, распаўсюджвалі пра іх паклёпніцкую інфармацыю. Здараліся зьбіцьцё, арышт і турма.
У 2008 годзе Казімеж Сьвітань удзельнічаў у адкрыцьці музэя-арышту ў Катавіцэ, у якім у часе ПНР яго шматразова трымалі. Ён казаў, што для яго ўспаміны пра той час надалей жывыя.
К. Сьвітань: Амаль кожны дзень, выходзячы на вуліцу, успаміны ажываюць. Я нават да гэтага прызвычаіўся. Інакш нельга. Я гляджу ў гэтыя вокны, пад якія прыходзіла сям’я, мае сыны. Яны шукалі мяне, ведалі, што я дзесьці тут, але ня ведалі, дзе дакладна, бо ім ніхто не казаў.
У выніку рэпрэсій і арыштаў дзейнасьць Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі была вельмі абмежаванай. Летам 1980 году дзеячы Камітэту не адыгралі значнай ролі ў арганізацыі працоўных страйкаў. Усё ж пад яго ўплывам 29 красавіка 1978 году ўзьніклі Свабодныя прафсаюзы Ўзьбярэжжа. Людзі гэтага прафсаюзу адыгралі вядучую ролю ў жніўні 1980 году і ў заснаваньні легендарнага прафсаюзу «Салідарнасьць».

Яны былі заснаваныя 24 лютага 1978 году катавіцкім апазыцыянэрам Казімірам Сьвітанем. Гэта была першая ў ПНР незалежная ад уладаў прафсаюзная арганізацыя. Пачаткова яна называлася Працоўны камітэт, а пасьля Заснавальніцкі камітэт Свабодных прафсаюзаў у Катавіцэ.

Заснавальніцкія дакумэнты падпісалі пяць актывістаў. Двое з іх пад ціскам Службаў бясьпекі выйшлі з камітэту.

Камітэт апрацоўваў дакумэнты, распаўсюджваў незалежныя часопісы, выдаваў звароты. Яго дзеячы супрацоўнічалі з іншымі апазыцыйнымі арганізацыямі, напрыклад, Рухам абароны правоў чалавека і грамадзяніна.

Многія гады пасьля Казімеж Сьвітань (памёр у 2014 годзе) узгадваў, што ў той час дзейнасьць свабодных прафсаюзаў здавалася цалкам нерэальнай.

К. Сьвітань: Мая барацьба за свабодную Польшчу пачалася даўным даўно. Для польскага народу стварэньне свабодных прафсаюзаў было вельмі важнай падзеяй, якая нікому нават ня сьнілася. Нават вялікія палітыкі не дадумаліся аднавіць свабодныя прафсаюзы.

У 2016 годзе Казімеж Сьвітань быў пасьмяротна ўзнагароджаны Крыжом свабоды і салідарнасьці. Пра яго заслугі нагадаў старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.

Я. Шарэк: Гэта чалавек-легенда. Гэта чалавек, які ў Катавіцэ стварыў першы ў Польшчы свабодны прафсаюз. Гэта быў 1978 год, праз два месяцы такі прафсаюз узьнік на ўзьбярэжжы. Гэтыя падзеі сталі пачаткам заснаваньня ў 1979 годзе прафсаюзу «Салідарнасьць». Трэба памятаць, што пачаткі былі тут, у Катавіцэ.

Дзеячы Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі няспынна падвяргаліся рэпрэсіям з боку Службаў бясьпекі, за імі рэгулярна сачылі. Чальцоў іх сямей стала кантралявалі, выклікалі на допыты, запужвалі, распаўсюджвалі пра іх паклёпніцкую інфармацыю. Здараліся зьбіцьцё, арышт і турма.

У 2008 годзе Казімеж Сьвітань удзельнічаў у адкрыцьці музэя-арышту ў Катавіцэ, у якім у часе ПНР яго шматразова трымалі. Ён казаў, што для яго ўспаміны пра той час надалей жывыя.

К. Сьвітань: Амаль кожны дзень, выходзячы на вуліцу, успаміны ажываюць. Я нават да гэтага прызвычаіўся. Інакш нельга. Я гляджу ў гэтыя вокны, пад якія прыходзіла сям’я, мае сыны. Яны шукалі мяне, ведалі, што я дзесьці тут, але ня ведалі, дзе дакладна, бо ім ніхто не казаў.

У выніку рэпрэсій і арыштаў дзейнасьць Свабодных прафсаюзаў Верхняй Сылезіі была вельмі абмежаванай. Летам 1980 году дзеячы Камітэту не адыгралі значнай ролі ў арганізацыі працоўных страйкаў. Усё ж пад яго ўплывам 29 красавіка 1978 году ўзьніклі Свабодныя прафсаюзы Ўзьбярэжжа. Людзі гэтага прафсаюзу адыгралі вядучую ролю ў жніўні 1980 году і ў заснаваньні легендарнага прафсаюзу «Салідарнасьць».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт