Logo Polskiego Radia
Print

«Ізраіль чарговы раз для палітыкі выкарыстоўвае Галакост»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2018 15:05
Партал wpolityce.pl друкуе інтэрвію з амэрыканскім гісторыкам і палітолягам габрэйскага паходжаньня.
Photo: larahcv/pixabay.com/CC0 Public Domain

Партал wpolityce.pl друкуе інтэрвію з амэрыканскім гісторыкам і палітолягам габрэйскага паходжаньня прафэсарам Норманам Фінкельштэйнам, чальцы сям’і якога загінулі ў Галакосьце. Ён сьцьвярджае, што «Ізраіль выкарыстоўвае зьмены ў польскім заканадаўстве, каб чарговы раз выкарыстаць Галакост».
Паводле яго, Польшча павінна нагадаць Ізраілю, што замест таго, каб паказваць пальцам на іншых, ён павінен заняцца сваімі справамі. «Я пагадзіўся на гэтае інтэрвію, паколькі мне не падабаецца тое, што Польшчу чарговы раз атакуюць і для гэтага выкарыстоўваюць Галакост», – гаворыць Фінкельштэйн.
Паводле амэрыканскага гісторыка, існуе шмат прычын таго, чаму ізраільскія СМІ і палітыкі менавіта цяпер уздымаюць пытаньне ўдзелу палякаў у Галакосьце.
«Ізраіль выкарыстоўвае зьмены ў польскім заканадаўстве, каб чарговы раз выкарыстаць Галакост. Ён стараецца, каб чарговы раз справа Галакосту вярнулася на першыя старонкі газэт. Калі я за гэтым назіраю, то мяне ванітуе, таму я пагадзіўся даць інтэрвію. Прычына выкарыстоўваньня – чыста палітычная. Няма больш антысэміцкага ўраду чым саудаўскі, а гэта ж найноўшы саюзьнік ЗША і, у прынцыпе, саюзьнік Ізраіля. ЗША і Ізраіль разам супрацоўнічаюць з найбольш антысэміцкім рэжымам у сьвеце. І адначасова вельмі абураныя антысэмітызмам палякаў. Гэта сьмешна», – гаворыць парталу wpolityce.pl амэрыканскі гісторык і палітоляг габрэйскага паходжаньня прафэсар Норман Фінкельштэйн.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт