Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія становіцца менш прывабнай для імігрантаў з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.02.2018 14:27
Паводле адмыслоўцаў, адной з прычын гэтай сытуацыі зьяўляецца брэксіт.
pixabay.com/Public Domain CC0

Вялікабрытанія становіцца менш прывабнай для імігрантаў з ЭЗ
Паводле адмыслоўцаў, адной з прычын гэтай сытуацыі зьяўляецца брэксіт.
Паводле дадзеных брытанскага статыстычнага ўпраўленьня, усё менш палякаў зьвяртаецца за атрыманьне неабходнага дзеля легальнага працаўладкаваньня на выспах Нумару сацыяльнага страхаваньня (National Insurance Number, NINO). Меркаваньнем выданьня „Gazeta Wyborcza”, адной з прычын гэткай сытуацыі зьяўляецца брэксіт.
З кастрычніка 2016 году па верасень 2017 году ў Вялікабрытанію прыбылі 578 тысяч імігрантаў. У гэтым часе з краіны выехала 334 тысячы чалавек. Нягледзячы на брэксіт, Вялікабрытанія надалей зьяўляецца прывабнай краінай для імігрантаў. Тым ня менш, розьніца паміж колькасьцю тых, хто прыбывае і тых, хто зьязджае з выспаў зьмяншаецца.
Паводле экспэртаў, зьмена перш за ўсё тычыцца грамадзян Эўразьвязу. Сярод прычынаў гэтай зьявы адмыслоўцы называюць брэксіт, а таксама дэмаграфічны спад, скарачэньне беспрацоўя й павышэньне зарплатаў у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе.
Паводле статыстычных дадзеных, неўзабаве можа дайсьці да сытуацыі, калі з выспаў будзе выязджаць больш імігрантаў, чым на іх прыбываць. Гаворка ідзе перш за ўсё пра грамадзян Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.
Дадзеныя Міністэрства працы сьведчаць пра тое, што ў 2017 годзе за атрыманьне неабходнага для працаўладкаваньня ў Вялікабрытаніі Нумару сацыяльнага страхаваньня зьвярнуліся 62 тысячы палякаў, то бок на 34% менш, чым годам раней. Гэта самае вялікае падзеньне сярод пяці найбольшых нацыянальных групаў імігрантаў на выспах.
Вялікабрытанія выйдзе з ЭЗ хутчэй за ўсё ў сакавіку 2019 году. Да гэтага часу, а таксама пазьней, цягам двухгадовага пераходнага пэрыяду, імігранты з краінаў ЭЗ змогуць прыбываць на выспы. Пазьней Лёндан плянуе закрыць свае дзьверы, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт