Logo Polskiego Radia
Print

Рак наносіць польскай эканоміцы велізарныя страты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2018 16:01
Паводле экспэртаў, цягам бліжэйшых гадоў колькасьць хворых ракам у Польшчы будзе расьці.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаPhoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рак наносіць польскай эканоміцы велізарныя страты
Паводле экспэртаў, цягам бліжэйшых гадоў колькасьць хворых ракам у Польшчы будзе расьці.
Паводле справаздачы дарадчыцкай кампаніі E&Y, да 2025 году кошты анкалягічных захворваньняў для эканомікі Польшчы могуць дасягнуць амаль 22 мільярдаў злотых. У 2015 годзе яны склалі 17 мільярдаў злотых. Гэта паказвае, што лячэньне рака бывае каштоўнае, аднак больш каштоўным зьяўляецца адсутнасьць лячэньня, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле экспэртаў, на паляпшэньне сытуацыі магла б пауплываць лепшая арганізацыя лячэньня, стратэргія барацьбы з анкалягічнымі хваробамі й доступ да пасьпяховых тэрапій.
Паводле аўтараў справаздачы пад назовам „Прапановы паляпшэньня польскай анкалягічнай сыстэмы”, цягам бліжэйшых гадоў колькасьць хворых ракам у Польшчы вырасьце. Цяпер яна складае каля 310 тысяч. У 2025 годзе можа складаць 350 тысяч. Са 150 да 185 тысяч у год вырасьце таксама колькасьць новых захворваньняў. Гэта азначае, што кошты хваробы для польскай эканомікі вырастуць да гэтага году на 29% і будуць складаць 1,3 ВУП.
Паводле старшыні Агульнапольскай асацыяцыі грамадзкіх цэнтраў і інстытутаў анкалёгіі доктара Адама Мацейчыка (Adam Maciejczyk), праблема ў тым, што анкалёгія - гэта ўжо ня толькі мэдыцынская, але таксама грамадзкая праблема.
Паводле экспэртаў, дыягназ быў ужо зроблены – недастатковае й неэфэктыўнае фінансаваньне анкалягічнай апекі прычыняецца да росту пасрэдных коштаў рака, як для хворых так і дзяржавы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт