Logo Polskiego Radia
Print

Мясцовыя выбары: на каго паставілі беларускія ўлады

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.02.2018 16:20
  • Мясцовыя выбары.mp3
18 лютага ў Беларусі адбыліся мясцовыя выбары, сярод дэпутатаў няма нікога з апазыцыі.
Foto: pixabay.com/CC0

Улады завілі, што яўка склала больш за 77%. Таксама ЦВК хваліцца, што амаль палова дэпутатаў – жанчыны. Што можна сказаць пра мясцовыя выбары 2018 па па асабовы складзе.

Усяго абрана 18 110 дэпутатаў паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі. Пры гэтым больш за палова 55,9% – гэта дэпутаты папярэдняга скліканьня. Прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі сярод дэпутатаў зусім няма. Як зазначыў лідар БСДП (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, прыхільнікам «мірных пераменаў» не далі месца нават у сельсавеце. Адзіныя прадстаўнікі палітычных партый – гэта чальцы Камуністычнай партыі Беларусі, Рэспубліканскай партыі працы й справядлівасьці ды Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Аднак агулам па краіне гэта не заўважальны адсотак. Найбольш дэпутатаў маюць камуністы – 305, што складае 1,68% ад усіх дэпутатаў. Прыкладна столькі й прадпрымальнікаў сярод мясцовых дэпутатаў. Таксама і з моладзьдзю: сярод дэпутатаў менш за 4% маюць менш за 30 год.

Дамінуючая група – гэта паводле ЦВК «занятыя ў адукацыі, культуры, навуцы ды ахове здароўя» – больш за 30% ад абраных. 21% дэпутатаў – гэта сяльгас прадстаўнікі, 15% і 13% – працаўнікі прафсаюзаў ды дзяржаўных органаў. Вось галоўнае апірышча беларускага рэжыму на мясцовым узроўні.

Што значаць гэтыя вынікі? Чым яшчэ адметныя мясцовыя выбары 2018 года? Чаму ніхто з апазыцыі не здабыў дэпутацкі мандат? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Юрыя Чавусава

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт