Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін хваліцца зброяй, а не эканамічнымі дасягненьнямі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.03.2018 15:45
  • Пуцін хваліцца.mp3
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімір Пуцін выступіў з праграмным зваротам да расейцаў.
Vladimir PutinVladimir PutinFoto: Wikimedia/domena publiczna

Ён паабяцаў ім, што яны будуць жыць небагата, затое са сьвядомасьцю таго, што Расея мае ўнікальную зброю, што можа зьнішчыць увесь сьвет.

1 сакавіка Ўладзімір Пуцін выступіў са зваротам да Фэдэральнага сходу. Ягоны выступ можна падзяліць на 2 часткі. Першая меншая тычылася эканамічнай сытуацыі ў краіне. Пуцін заявіў, што сытуацыя стабілізуецца ды паабяцаў рост дабрабыту ў бліжэйшыя гады. Ягоныя абяцаньні не прагучалі пераканаўча. Нашмат больш пераканаўчым расейскі лідар быў у другой частцы свайго выступа, калі ён дэманстраваў расейцам звышсучасную зброю ды пагражаў даць адказ любому агрэсару.

Пуцінскі выступ выклікаў хвалю непакою ў сьвеце. Асабліва на Захадзе экспэрты загаварылі пра вяртаньне да новай Халоднай вайны ды гонкі ўзбраеньняў.

Ці сапраўды гісторыя можа паўтарыцца і ў бліжэйшыя гады нас чакае рост напружанасьці на эўрапейскім кантынэнце? Тым больш, што выступ Пуціна меў праграмны характар, як кандыдата ў прэзыдэнты. Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт